вторник, 23 апреля 2013 г.

У Гродзенскай дыяцэзіі афіцыйна зацверджана харызматычна-евангелізацыйнае таварыства свецкіх «Gloriosa Trinita»


Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.04.2013 15:57

20 красавіка ў лідскім Палацы культуры адбылacя Міжнародная кангрэгацыя каталіцкага евангелізацыйнага руху «Gloriosa Trinita». У сустрэчы прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, духавенства, прадстаўнікі мясцовых уладаў, жыхары Ліды і навакольных мясцовасцяў, а таксама прадстаўнікі евангелізацыйнага руху «Gloriosa Trinita» з Польшчы, Італіі і Беларусі. Сваім удзелам парадаваў таксама заснавальнік руху — кс. Анджэй Свянцінскі, які цяпер працуе ў Італіі.
У размове з карэспандэнтам Catholic.by заснавальнік руху распавёў пра пачаткі і свае намеры ў гэтай справе. Як адзначыў святар, ідэя ўзнікнення таварыства з’явілася ў юбілейны год хрысціянства падчас перажывання рэкалекцый на Сіцыліі. Пасля вяртання з іх кс. Свянцінскі сабраў 12 асоб, якія на працягу 4 гадоў праходзілі спецыяльную фармацыю. У 2004 г. рух пачаў дзейнічаць у Мілане (Італія) і Ломжы (Польшча). «Беларусь — гэта ўжо трэцяя краіна, у якой рух быў афіцыйна зацверджаны біскупам», — дадаў святар.
«Галоўным палажэннем гэтага таварыства з’яўляецца евангелізацыя. Наш прынцып — быць там, дзе мы ёсць. Сваёй прысутнасцю хочам дасягнуць месцаў працы, выйсці на вуліцы і вакзалы, ісці да людзей, каб казаць ім пра дабрыню і міласэрнасць Бога, адзінага ў Тройцы. Гэты рух аб’ядноўвае свецкіх людзей і рэалізуе ўказанні Другога Ватыканскага Сабору — актыўна ўключыць свецкіх у жыццё і дзейнасць Касцёла, каб яны адчувалі сябе адказнымі за Касцёл, які самі ўтвараюць», — адзначыў кс. Свянцінскі.
Міжнародная сустрэча ў лідскім Палацы культуры прайшла пад дэвізам «Адкрыйце свае сэрцы, вера не толькі для абраных». Як адзначылі арганізатары на самым пачатку, гэта сустрэча з Богам і з іншым чалавекам для супольнага праслаўлення Бога.
Сустрэча распачалася малітвай праслаўлення, якую правяла супольнасць руху з лідскай парафіі Святой Сям’і. Таксама ў праграме была інсцэніроўка, удзельнікі якой звярнулі ўвагу на вялікую любоў Езуса да кожнага чалавека. Той, хто будзе заклікаць імя Езуса, той шчасце і паратунак атрымае навекі.
Ксёндз Юзаф Ханьчыц, пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, прапанаваў удзельнікам сустрэчы паразважаць над тэмай катэхезы: «Езус — наша шчасце». «Каб пачуць голас Бога, трэба найперш запрасіць Яго ў сваё жыццё, — дадаў кс. Ханьчыц. — Чым бліжэй мы да Бога, тым больш шчасця маем». Святар заахвоціў, каб усе людзі дазволілі Хрысту ўвайсці ў іх сэрца, у сем’і, у нашыя гарады і мястэчкі. 
Уся сустрэча аздаблялася прыгожым спевам, які падтрымліваў атмасферу, дадаваў урачыстасці і быў адзінай вялікай малітвай праслаўлення. 
Вялікай радасцю стала прыняцце дэкрэту, якім біскуп Кашкевіч устанавіў у Гродзенскай дыяцэзіі Прыватнае таварыства вернікаў «Gloriosa Trinita». У дэкрэце іерарх адзначае, што «ў сваёй дзейнасці таварыства будзе кіравацца правіламі кананічнага права, а таксама нормамі, якія знаходзяцца ва ўласным статуце».
Біскуп Кашкевіч звярнуўся да ўсіх удзельнікаў сустрэчы. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заўважыў, што Міжнародная кангрэгацыя руху «Gloriosa Trinita» праходзіць акурат у Год веры. «Такім чынам мы злучаемся з Паўсюдным Касцёлам у адкрыцці новай прыгажосці веры, якая з’яўляецца асабістай сустрэчай Бога з чалавекам. Сведчанне веры з’яўлецца асабліва істотным элементам харызмату ўсіх каталіцкіх рухаў і таварыстваў», — падкрэсліў іерарх.
Біскуп Кашкевіч падзякаваў усім удзельнікам руху, асабліва яго членам у Лідзе, за прыгожае сведчанне веры, якое даюць ужо больш за 7 гадоў. 
«Вашае радаснае сведчанне пра тое, што належыце да Хрыста і крочыце ўслед за Ім, з’яўляецца каштоўным унёскам у справу новай евангелізацыі, а Добрая вестка такім чынам даходзіць да большай колькасці людзей», — працягваў біскуп.
Афіцыйнае зацвярджэнне руху «Gloriosa Trinita» ў Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца, па словах іерарха, «пачаткам новага этапу ў яго дзейнасці». «Ад усяго сэрца віншую і жадаю кожнаму з вас шчодрых Божых ласкаў і моцы Святога Духа ў прыняцці новых выклікаў і пачынанняў. Няхай гэты чарговы этап дзейнасці супольнасці прыносіць плён яшчэ больш паспяховага абвяшчэння Добрай Навіны словамі і ўчынкамі», — пажадаў біскуп.
Даведка: «Gloriosa Trinita» — гэта міжнародная каталіцкая харызматычна-евангелізацыйная супольнасць, якая ўзнікла ў 2000 г. у Італіі. Праз чатыры гады намаганнямі кс. Анджэя Свянцінскага рух трапіў у Польшчу. Сёння ён існуе ў Італіі, Польшчы, Іспаніі, Бразіліі і Беларусі. У Беларусі рух «Gloriosa Trinita» ўжо некалькі гадоў існуе пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе і аб’ядноўвае некалькі сотняў чалавек. 
Рух з’яўляецца прыватным таварыствам вернікаў, скіраваным перш за ўсё на семі’і і асобаў, прысвечаных Найсвяцейшай Тройцы, якая з’яўляецца прыкладам дасканалай сям’і. Сям’я як вобраз Найсвяцейшай Тройцы з’яўляецца прывілеяваным месцам, у якім нараджаецца і развіваецца святасць. Члены руху натхняюцца Найсвяцейшай Тройцай, крочачы да збаўлення і прыцягваючы за сабой усіх братоў, якія далучацца да гэтай справы.
Мэтай руху з’яўляецца ажыўленне веры ў сем’ях, у сэрцах усіх людзей. Таму яго ўдзельнікі жадаюць увайсці ў праблемы штодзённага жыцця сучаснага чалавека, выходзячы да яго на вуліцы. 
Цэнтрам духоўнасці з’яўляецца Эўхарыстыя: Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. З яе яны чэрпаюць сілы да штодзённага крочання з Езусам. Эўхарыстычная адарацыя з’яўляецца асабістай размовай з Богам, падчас якой могуць нарадзіцца важныя жыццёвыя рашэнні. Акрамя ціхай адарацыі, моляцца таксама падчас супольных адарацый з малітвай праслаўлення і спевамі.
Кс. Юрый Марціновіч

Сустрэча супольнасці "Gloriosa Trinita" ў Лідзе (дапоўнена)

Міжнародная кангрэгацыя каталіцкага евангелізацыйнага руху "Gloriosa Trinita" адбылася 20 красавіка ў Лідзе. Пры перапоўненай залі ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч прадставіў дэкрэт аб рэгуляванні дзеяння руху на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Зараз "Gloriosa Trinita" мае права дзейнічаць на ўзроўні ўсёй дыяцэзіі.
Міжнародны вечар каталіцкай культуры арганізавала Лідская суполка каталіцкага евангелізацыйнага руху "Gloriosa Trinita". Як распавяла с. Катажына Бучынская CNN, падчас гэтай сустрэчы кс. рэктар Юзаф Станеўскі зачытаў дэкрэт, якім кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч прымаў рух "Gloriosa Trinita" ў Гродзенскую дыяцэзію:
Зараз мы маем права ажыццяўляць справу евангелізацыі (а гэта асноўная мэта нашага руху) ва ўсёй дыяцэзіі. Дагэтуль мы некалькі гадоў з'яўляліся мясцовай суполкай руху пры адной з лідскіх парафій. За гэты час прыглядаліся да нашай дзейнасці, а вось цяпер прынялі на ўзроўні дыяцэзіі, - патлумачыла сястра.
На міжнародную кангрэгацыю руху "Gloriosa Trinita", арганізаваную Лідскай суполкай, прыбылі прадстаўнікі гэтага руху з Польшчы і Італіі на чале з заснавальнікам руху кс. Анджэем Свянцінскім. Яны на сцэне давалі сведчанні, як перажываюць сваю веру і як ажыццяўляюць сваю дзейнасць у межах гэтага евангелізацыйнага руху.
Канцэрт распачаўся з малітвы праслаўлення, якую праводзілі лідскія прадстаўнікі руху "Gloriosa Trinita". Пасля гледачы змаглі ўбачыць тэатралізаванае прадстаўленне "Колы грукаюць". Затым быў прадстаўлены фільм пра дзейнасць "Gloriosa Trinita" ў Беларусі.
У праграме таксама было сведчанне веры аднаго з членаў лідскага руху "Gloriosa TrinitaДзмітрыя Аблавацкага, які даў сведчанне сваёй веры, як ён прыйшоў у рух, як тут дзейнічае і што змянілася ў яго жыцці пасля гэтага.
Гэтаксама ксёндз пробашч парафіі Святой Сям'і ў Лідзе Юзаф Ганьчыц правёў катэхезу, якую распачаў са згадвання біблейскай сцэны вяселля ў Кане Галілейскай. Малады запрасіў на вяселле Езуса, не ведаючы, якія праблемы яго могуць спаткаць на вяселлі і як Езус яму дапаможа. Гэта ж і мы, калі штодзень будзем запрашаць Езуса ў свае справы, Ён нам будзе дапамагаць, казаў святар.
Напрыканцы сустрэчы пасля зачытання дэкрэта кс. біскуп Аляксандр звярнуўся да членаў руху "Gloriosa Trinita" з накіравальным словам і ўдзяліў усім пастырскае бласлаўленне.

10 комментариев:

  1. Анонимный10 мая 2013 г., 06:26

    This post is genuinely a fastidious one it helps new net users, who are wishing for blogging.


    my webpage ... judges

    ОтветитьУдалить
  2. Анонимный13 мая 2013 г., 15:46

    Right here is the perfect website for everyone who would like to find out about this topic.
    You understand a whole lot its almost hard to argue with you (not that
    I personally will need to…HaHa). You definitely put a brand
    new spin on a subject that's been discussed for decades. Excellent stuff, just excellent!

    my web-site; mandongo

    ОтветитьУдалить
  3. Анонимный13 мая 2013 г., 17:12

    Very quickly this site will be famous among all blog
    people, due to it's good articles

    my weblog - geophones

    ОтветитьУдалить
  4. Анонимный13 мая 2013 г., 17:15

    Your style is unique compared to other people I have read stuff from.
    Thanks for posting when you've got the opportunity, Guess I will just bookmark this blog.

    Feel free to surf to my web page: apnea

    ОтветитьУдалить
  5. Анонимный13 мая 2013 г., 19:18

    Hi I am so delighted I found your weblog, I really found you by mistake, while
    I was researching on Google for something else, Nonetheless I am here now and would just like to say many
    thanks for a marvelous post and a all round thrilling blog (I also love the
    theme/design), I don't have time to read it all at the moment but I have saved it and also added your RSS feeds, so when I have time I will be back to read more, Please do keep up the fantastic work.

    Feel free to surf to my page :: speaking

    ОтветитьУдалить
  6. Анонимный13 мая 2013 г., 22:42

    Very good article! We will be linking to this particularly great post on our site.
    Keep up the great writing.

    Here is my weblog loilita

    ОтветитьУдалить
  7. Анонимный14 мая 2013 г., 16:36

    If some one wants expert view concerning blogging afterward i propose him/her to pay
    a visit this weblog, Keep up the nice work.

    Here is my website :: scandinavian

    ОтветитьУдалить
  8. Анонимный14 мая 2013 г., 21:14

    These are actually enormous ideas in regarding blogging.
    You have touched some fastidious things here. Any way keep up wrinting.


    Here is my weblog :: laungeri

    ОтветитьУдалить
  9. Анонимный14 мая 2013 г., 22:13

    I do agree with all the ideas you've offered in your post. They're really convincing and will definitely
    work. Nonetheless, the posts are very brief for beginners.
    Could you please lengthen them a bit from next time?

    Thanks for the post.

    My weblog steamers

    ОтветитьУдалить
  10. Анонимный6 июня 2013 г., 09:54

    You have made some really good points there. I looked on the net to learn more about the issue
    and found most people will go along with your views on this site.


    my website :: halong bay 2013

    ОтветитьУдалить

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.