воскресенье, 10 сентября 2017 г.

У верасні кс. Ян Рэчэк, вядомы кракаўскі рэкалекцыяніст, які шмат гадоў служыць малітвай аб аздараўленні душы і цела, правядзе шэраг рэкалекцый 

у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.

Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Праграма:
27 верасня
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход).
Пачатак у 15.00.
28 верасня
Парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Мастоўскі дэканат).
Пачатак у 18.00.
29 верасня
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат).
Пачатак у 18.00.
30 верасня
Парафія Св. Станіслава, біскупa, у Ляцку (Шчучынскі дэканат).
15.00 – канферэнцыя
17.00 – святая Імша, пасля якой адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
1 кастрычніка
Парафія Св. Станіслава, біскупa, у Ляцку (Шчучынскі дэканат).
11.00 – святая Імша
Больш інфармацыі аб запланаваных рэкалекцыях па тэлефоне:+ 375 (33) 686-55-13 кс. Алег Пятрашка
https://catholic.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.