понедельник, 12 мая 2014 г.

Рэкалекцыі з а. Джонам Башаборам ў Росі (+ сведчаннi !)

Пяцідзесятніца 2014

7-8 чэрвеня 
ў парафіі 
Найсвяцейшай Тройцы ў Росі 
адбудуцца штогадовыя летнія рэкалекцыі, якія праводзяцца з 2003 года і якія праводзілі, а. Руфус Перэйра, а. Ян рэчак, а. Джэймс Манджакал. Гэтым разам спецыяльным госцем будзе а. Джон Башобора.
Пачатак рэкалекцый: 
субота 7 чэрвеня ў 9.00; 
завяршэнне
нядзеля 8-га чэрвеня св. Імшой а 12-й. 

Папярэдняя рэгістрацыя на рэкалекцыi у Рось закончана ! 

У гэтую ж нядзелю 
8 чэрвеня а 18-й гадзiне, 

у парафіі Святой Сем'і ў г. Ліда 

(ул. Рабиноускага)

а. Джон будзе цэлебраваць Святую Імшу, пасля якой правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту з малітвай аб аздараўленні.

*   *   *
А. Джон нарадзіўся ў 1946 годзе ва Угандзе. У 1972 годзе прыняў святарскае пасвячэнне. Абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне містычнага багаслоўя ў Папскім Грыгарыянскім Універсітэце ў Рыме. Пасля вяртання ў родную дыяцэзію заснаваў дзве пачатковыя і дзве сярэднія школы, а таксама два дзіцячыя дамы, у якіх знайшлі прытулак ўжо больш за пяць тысяч сірот. 
А. Джон з'яўляецца дыяцэзіяльным каардынатарам Каталіцкага Абнаўлення ў Духу Святым і членам Нацыянальнага Таварыства заступніцкай малітвы, якое праводзіць рэкалекцыі і харызматычныя малітоўныя сустрэчы таксама па-за межамі Уганды. Адна з такіх сустрэч нядаўна прайшла на Народным Стадыёне ў Варшаве, сабраўшы каля шасцідзесяці тысяч вернікаў.
http://www.grodnensis.by


Кс. Чэслаў Паўлюкевіч: 
"рэкалекцыі ў Росі – гэта аднаўленне аблічча гэтай зямлі"


7–8 чэрвеня ў Рось на штогадовыя рэкалекцыі прыедзе а. Башабора. Аб духоўных практыкаваннях у Росі, прыездзе а. Башаборы і аб досведзе сустрэчы жывога Бога з кусташам санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі кс. Чэславам Паўлюкевічам размаўляе кс. Павел Салабуда.

– Ксёндз Чэслаў, як з’явілася ідэя правядзення рэкалекцый у Росі летам?
   
 – Ужо з пачатку майго душпастарства ў Росі, з 1999 года, я сустрэўся з многімі пілігрымамі, якія прыбывалі сюды, у санктуарый Езуса Журботнага, каб знайсці вырашэнне праблем, якія знішчаюць іх жыццё, іх шчасце. Я заўважыў, што шмат памылак і няправільнасцей здзяйсняюцца толькі з-за недахопу ведаў аб тым, якім чынам трэба дзейнічаць. Адпаведнае жыццё – гэта жыццё, згоднае з воляй і навучаннем Бога. Адной з форм навучання і абвяшчэння Евангелля з’яўляюцца рэкалекцыі. У сувязі з тым, што касцёл у Росі не атапліваўся, у Адвэнце ці падчас Вялікага посту не ўдалося б вытрымаць цэлы дзень, слухаючы канферэнцыі, таму прыйшла думка арганізаваць такія духоўныя рэкалекцыі ў адпаведны для гэтага час – летам. З 2011 года, калі колькасць удзельнікаў рэкалекцый узрасла да некалькіх тысяч, мы пачалі праводзіць рэкалекцыі на вуліцы, на прыкасцёльным участку. †

    – Гэта нетрадыцыйныя для нашых зямель рэкалекцыі: яны праходзяць летам і маюць спецыяльнага госця. Якая мэта гэтых духоўных практыкаванняў?
   
– Я, можа, не зусім згаджуся з тым, што гэта нетрадыцыйныя для нашых зямель рэкалекцыі. У рукапісах святароў, якія працавалі ў Росі ў папярэдніх стагоддзях, пазначана, што на ўрачыстасць Спаслання Святога Духа тут збіралася некалькі тысяч пілігрымаў з ваколіц, якія заставаліся на другі дзень свят. Старэйшыя парафіяне сведчаць, што ў іх тады начавала па 20-30 чалавек у кожным двары, спалі ў дамах, гумнах. Як цяпер, так і тады, усе не маглі змясціцца ў святыні, а мікрафонаў тады не было, таму амбон ставіўся на вуліцы, і тады адзін святар прамаўляў казанне з амбона ў касцёле, а другі навучаў на вуліцы. Таму гэта, хутчэй, толькі вяртанне да традыцыі, якая на некаторы час была “прыглушана” ў атэістычныя часы. Тады таксама запрашалі (гэта вынікае з гістарычных нататак) “спецыяльных гасцей”. Можа, толькі адлегласці да гэтых гасцей сталі трохі большымі.
    Мэта нашых рэкалекцый, як і кожных іншых, – аднаўленне чалавека. Нанова стаць у Праўдзе, каб Праўда нас вызваліла. Для некаторых гэта адшуканне дзвярэй, якія блакіруюць дзейнасць Божай ласкі, а таксама ключа, каб адчыніць гэтыя дзверы. Для іншых – узрастанне ў ласцы, калі перажыванне адновы ўзмацняе нас на дарогу святасці, каб ісці і прыносіць плён.
   
    – Спецыяльны госць – а. Джон Башабора. Што гэта за чалавек? І чаму менавіта ён?
    
– А. Джон – просты святар з Уганды, які мае жывую веру ў тое, што Пан Езус сёння той самы, што і 2000 гадоў таму, што Ён выцягвае руку кожнаму, каб падняць, суцешыць вылечыць, вызваліць, умацаваць і асвяціць яго. А. Джон звязаны з каталіцкім Рухам аднаўлення ў Святым Духу, з якім ён пазнаёміўся падчас тэалагічнага навучання ў Рыме, у Папскім грыгарыянскім універсітэце. На сённяшні дзень ён з’яўляецца каардынатарам Каталіцкага харызматычнага аднаўлення ў роднай архідыяцэзіі, а таксама членам Нацыянальнага таварыства малітвы заступніцтва. А. Джон заснаваў у сваёй архідыяцэзіі дзве пачатковыя школы, дзве сярэднія, а таксама два дзіцячыя дамы, у якіх апекуюцца над каля шасцю тысячамі сірот. У большасці гэта сіроты, бацькі якіх загінулі падчас вайны ці памерлі ад СНІДу, але ёсць і дзеці, якіх кінулі іх мамы, а нават і немаўляты, знойдзеныя на сметніках. А. Джон прысвячае гэтым дзецям шмат сіл і часу. Ужо на працягу многіх гадоў дзейнічае спецыяльны фонд “Сэрца да Сэрца”, каб дапамагчы ва ўтрыманні гэтых тысяч сірот.
   
    – Хто можа прымаць удзел у рэка­лекцыях? І аб чым, у першую чаргу, павінны памятаць удзельнікі?
    
– Прымаць удзел можа кожны, хто прагне аднаўлення, хто прагне ўзрастаць духоўна, слухаць Божае слова, маліцца. Безумоўна, ёсць і тыя, хто прыязджае “палячыцца” і ходзіць па пятах, молячы аб магчымасці трапіць да “спецыяльнага госця” на “прыём” ці на “сеанс”. Падчас першых рэкалекцый мяне як арганізатара гэта вельмі нарвавала. На наступных рэкалекцыях я зноў бачыў сярод удзельнікаў гэтых “назойлівых”, але яны ўжо паводзілі сябе інакш: яны пачалі даваць сведчанні, што прыехалі “палячыцца”, а дасведчылі жывога і сапраўднага Бога ў Яго Слове, у Эўхарыстыі і ў Яго дзеяннях.
   
    – Колькі ўдзельнікаў Вы чакаеце ў гэтым годзе, і якія да іх патрабаванні?
   
 – Як і кожны год, мы чакаем 2-3 тысячы чалавек. Патрабаванне толькі адно – прысутнасць. Але папярэдне трэба зарэгістравацца на інтэрнэт-старонцы grodnensis.by ці, у выключных выпадках, па тэлефоне.
   
    – Падобныя рэкалекцыі ў Росі адбываюцца з 2003 года. Ці прыкмячаеце Вы іх плён, і які ён?
    
– Гэта ў першую чаргу плён перамянення жыцця. Агульна кажучы, ажыўленне духоўнага жыцця, веры. Вельмі шмат такіх сведчанняў, гэтаму спадарожнічае шмат фізічных і эмацыйных аздараўленняў, вызваленняў. І тое, што з’яўляецца найважнейшым для чалавека – аздараўленне адносін з Богам праз добрую і плённую споведзь.
   
    – Ксёндз Чэслаў, што, на Вашу думку, будзе плёнам сёлетніх рэкалекцый?
    
– У гэтым годзе нас напаткала асаблівая ласка, бо адзіным вольным тэрмінам у а. Джона Башаборы ў вяснова-летне-восеньскі перыяд аказаліся толькі два дні – 7 і 8 чэрвеня. І нават да сённяшняга дня ён не ведае, што ўрачыстасць Спаслання Святога Духа – гэта асаблівы дзень у нашай парафіі, дзе на працягу чатырох стагоддзяў многія адчулі дзейнасць Божай ласкі. Мы давяраемся і верым, што і ў гэтым годзе Святы Дух прынясе мноства дароў, якія дадуць плён у жыцці людзей.
   
    – Ці вядома ўжо тэма рэка­лекцый?
    
– Над выбарам тэмы сёлетніх рэкалекцый нават не прыйшлося задумвацца. Спалучэнне падзей і тэрміну правядзення духоўных практыкаванняў прыводзіць да прыняцця выказвання, а правільней закліку, малітвы св. Яна Паўла II напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Святога Духа 2 чэрвеня 1979 года падчас яго першай пілігрымкі на Бацькаўшчыну: “Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі!”.
   
    – Якая, на Вашу думку, найважнейшая “бяда” сучаснага грамадства?
   
 – Калі “бяду” разумець як нястачу, беднасць, то мне падаецца, што гэта недахоп досведу ЖЫВОГА БОГА. Чалавек прагне знайсці жыццё, здароўе, шчасце, выхад са складанай сітуацыі, дарогу свайго паклікання, праўду. І так бывае, што часта ён хоча знайсці гэта ў “дзіравых цыстэрнах”, як прыгадаў а. Джэймс два гады таму. Адзінай і сапраўднай крыніцай з’яўляецца Езус. Ён сам пра сябе кажа: “Я – Дарога, Праўда і Жыццё”. А таму “абагачэннем” грамадства з’яўляецца вяртанне да Езуса. І хвала Богу, што менавіта цяпер у нашым грамадстве гэта адбываецца.
   
    – Дзякуй за размову!


Мое свидетельство :


Познакомиля с о Джоном на Реколекциях для священников в Ченстохове в ноябре 2012 г, которые стали для меня особенными. Там я впервые пережил необычный духовный опыт, называемый "Отдыхом в Духе Святом".

Опыт "Отдыха в Духе Святом" еще описал кардинал Сюненс в VI Малинском документе Церкви.​

Во время заступнической молитвы о. Джон, с индивидуальным возложением на меня рук, молился об активизации Даров Духа Святого, особенно исходящих из Таинства Священства. Я так же в сердце и на устах повторял: "Иисус! Иисус!..." Я начал плавно опускаться на пол, с ощущениями покоя, утопления в Любви Бога, в Его, всецело меня обнимающего Присутствия, словно падения в Его Отцовские Объятия.

Многократно участвуя в подобных реколециях, я всегда видел, как некоторые священники и миряне "падали и засыпали в Духе Святом". Со мной этого никогда не происходило, поэтому я считал, что такой опыт не для меня. То же самое я ожидал и на этих реколекциях, но был очень удивлен, когда все же это произошло со мной!

С другой стороны отдаю себе отчет в том,насколько бы мой опыт  не был захватывающим в переживании и памятным, все таки нуждается еще и в распознавании в том, что же на самом деле я пережил? Одним из хороших способов распознавания того, что пережитый опыт - дар Духа Св, это то, как и что данный опыт внесет в мою жизнь, как ее изменит, какие принесет духовные плоды как для моей духовной жизни так и прежде всего в пробуждении даров для служении  Костелу Христову.

Кс. Виктор (Трабы)

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.