вторник, 1 сентября 2015 г.

Чырвоная нітка на запясці. А ты ведаеш яе паходжанне?

Многія вядомыя людзі, у тым ліку прадстаўнікі моцнай паловы ча- лавецтва, носяць чырвоную нітку на запясці рукі

Гэты талісман быццам абараняе чалавека ад злога вока, не ўпускае ў аўру негатыўную энергію. 

Вельмі часта завязваюць яе немаўлятам, каб не сурочылі (ад злога вока). Але калі разглядзець сапраўднае ўзнікненне гэтага звычаю, то ахоплівае жах, асабліва калі ты хрысціянін. 

Святы Касцёл вучыць: “Забабоны несумяшчальныя з верай, таму што гэта грэх супраць першай запаведзі Божай – «Не май іншых багоў, апроч Мяне»” (Зых 20, 2).


Для хрысціяніна гэта недапушчальна! Узнікла гэтая нітка задоўга да хрысціянства і завязвалася бацькамі ці жрацом падчас прысвячэння дзяцей Ваалу ў якасці сведчання прысвячэння. Калі дзіця вырастала, яно павінна было аддаць богу Ваалу нявіннасць (палавы акт з жрацом, незалежна ад полу). Ваал (Баал, Бел, Баель, Ваэль) – магутны дэман, вядомы ў старажытнасці як фінікійскае і заходне- семіцкае боства. Яго імя перакладаецца як “гаспадар”, “уладар”, “спадар” – так называлі многіх багоў асобных мясцовасцей (часцяком дадаючы да тытула і назву мясцовасці (напр.: Баал-Гал, Ваал-Пэорыя) ці сферу яго “валодання” (напр.: Ваал-Хаддад – бог буры, Ваал-Шамем – бог сонца і інш.). Ваала ўша- ноўвалі ў Сірыі, Палесты- не, Угараў, Фінікіі, Ханаане, Карфагене, Вавілоне і інш. Ён лічыўся сынам Дагона і мужам Астарты. 

Вядомы яго малюнак у выглядзе быка (сімвал урадлівас- ці) або воіна, які дзівіць зямлю дзідай. Свяшчэннае дрэва Ваала – кедр. Месцам яго жыхарства лічылася гара Цафон (сёння гара аль-Акра), фактычна Ваала разглядалі як уладальніка сусвету. У Егіпце ён атаясамляўся з Сэтам, у эпоху элінізму – з Зеўсам. Захаваліся сведчанні аб распаўсюджанні культу Ваала не толькі на Паўночную Афрыку, але ў больш познія часы нават на ўсю Еўропу, уключаючы Скандынавію і Брытанскія астравы. 

Да цяперашняга часу ў Ірландыі і Уэльсе захаваліся абрады, якія нагадваюць старажытнае пакланенне Ваалу. Ён атаясамліваецца з кельцкім богам сонца Велінам або Веліна, а таксама з Вельта- нам – кельцкім святам пакланення агню. Ідаласлужэнне Ваалу было галоўным і прытым звычайным грахом старажытных габрэяў. Ваалу, як і Малоху, прыносілі чалавечыя ахвяры або прысвячалі дзяцей (“І зладзілі вышыні Ваалу, каб паліць сыноў сваіх агнём на целаспаленне Ваалу” (Ер 19, 5)). 

Служэнне яму суправаджалася вялікай пышнасцю і ўрачыстасцю. Прарок Ілля, а ўслед за ім і іншыя прарокі, горача выступалі супраць прыхільнікаў гэтага ідала. У пякельнай іерархіі з “De Praestigius Daemonum” Іагана Вейера Ваал знаходзіцца сярод міністраў пекла, ён галоўнакаманду- ючы пякельнай арміі. Пераважная большасць дэ- манолагаў атаясамліваюць Ваала з Баэлем – першым духам у спісе “Lemegeton” і “Pseudomomarchia Daemonum” Вейера. 

Згодна з “Lemegeton”, Баэль – “пер- шы галоўны дух – кароль, кіруючы на Усходзе... Ён з’яўляецца ў розных формах, часам падобна кату, часам падобна жабе, часам падобны чалавеку, а часам ва ўсіх гэтых формах адразу” (Вейер лічыць, што Баэль з’яўляецца з трыма галовамі – ката, жабы і чалавека ў кароне; у пазнейшых апісаннях да гэтага дадалося плоскае тоўстае цела і мноства павуковых ног, якія растуць па баках). Размаўляе хрыплым голасам. Надзяляе людзей нябачнасцю (і мудрасцю, згодна Вейеру). Кіруе 66- цю легіёнамі пякельных духаў. Згодна з “Grand Grimoire”, Баэль – адзін з трох галоўных духаў, якія знаходзяцца ў служэнні ў прэм’ер-міністра пекла Люцыфуга Рафокаля. 

У позняй кабале (напр. у МакГрэгара Маттэрса, Па- пюса і інш.) Ваал (Баал Ханан – Баал-Ханан) – сёмы з дзесяці архідэманаў, дух вераломства, бязлітасны і падступны. Сучасныя акуль- тысты звязваюць яго з сіламі разбурэння, нянавісці, помсты, вайны. У “загаворы сямі” (д-р Папюс), у адным з радкоў напісана: “In nomine Adonai per Gabriel vade retro Baal!” (“У імя Ада- най, праз Гаўрыіла, выйдзі Ваал!”). 

Вельмі хочацца спы- таць бацькоў: што вы робіце з дзецьмі? Ці хочаце ім шчасця? Хочаце іх зберагчы? Прысвячаючы дэману?!! Не здзіўляйцеся, што вашыя дзеці хварэюць або маюць зламанае жыццё. Вы самі выбралі ім апеку- на... 

А. Андрэй Паўлішын OSBM, Рух Святло-Жыццё

http://slowo.grodnensis.by/


Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.