понедельник, 24 февраля 2014 г.

Навукова-практычны семінар «Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?» прайшоў у Баранавічах

22 лютага ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбыўся навукова-практычны семінар “Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?”. 

Арганізатарам семінара выступіла дадзеная навучальная ўстанова Пінскай дыяцэзіі на чале з яе дырэктарам кс. Андрэем Рылкам.

Больш за 200 чалавек з розных месцаў Беларусі супольна шукалі адказы на пытанні семінара. У мерапрыемстве ўдзельнічалі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, госці і студэнты каледжа.

Вядучымі семінара былi аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне экзарцызму, псіхіятрыі, свецкія і духоўныя асобы з Беларусі і замежжа, якія займаюцца праблематыкай звышнатуральных аздараўленняў, “спадчынных грахоў”, распазнавання харызматаў, дэманічных уздзеянняў і псіхаманіпуляцый. Планавалася прыбыццё таксама спецыялістаў з Украіны, аднак з-за сітуацыі, якая склалася ў іх краіне, ім не ўдалося ўдзельнічаць. З некаторымі з іх звязаліся праз сучасныя сродкі камунікацыі, такім чынам яны змаглі прадставіць свае даклады.

Імшу ў межах семінара ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка, у ёй удзельнічалі біскуп Казімір Велікаселец і святары. Гамілію прамовіў кс. Чэслаў Паўлюкевіч, які падзяліўся сваім вопытам як святара, а таксама як экзарцыста. Ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч арганізуе харызматычныя рэкалекцыі ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі, дзе з’яўляецца кусташам, з удзелам вядомых экзарцыстаў з-за мяжы, такіх, як ужо спачылы а. Руфус Перэйра і а. Джэймс Манджакал...

http://www.catholic.by                     

калi ласка, чытайте  працяг  на старонцы:  



Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.