четверг, 20 февраля 2014 г.

Навукова-практычны семінар «Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?» адбудзецца ў Баранавічах

Катэхетычны каледж імя З. Лазінскага ў Баранавічах запрашае ўсіх жадаючых на адкрыты навукова-практычны семінар на тэму “Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?” Семінар пройдзе 22 лютага.
Вядучыя семінара - аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне экзарцызму, псіхіятрыі, а таксама свецкія і духоўныя асобы з Беларусі і замежжа, якія займаюцца праблематыкай звышнатуральных аздараўленняў, “спадчынных грахоў”, распазнавання харызматаў, дэманічных уздзеянняў і псіхаманіпуляцый.
Пачатак семінара ў 9.00, заканчэнне ў 19.00. Удзельнікі будуць забяспечаны харчаваннем і начлегам (калі ўзнікне неабходнасць).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў завершана. Тых, хто не паспеў зарэгістравацца, просім звяртацца па тэл. +375 (163) 57-93-14, +375 (29) 513-57-92.

Увага!
Арганізатары нагадваюць, што дадзенае мерапрыемства з’яўляецца навукова-практычным семінарам, а не малітоўнай сустрэчай (рэкалекцыямі). Таму падчас семінара НЕ плануецца правядзенне “харызматычных” маленняў, спецыяльных экзарцызмаў ці іншых адмысловых духоўных практыкаванняў.

Праграма
  • 9.00 – рэгістрацыя
  • 9.45 – прывітальнае слова дырэктара каледжа (кс. А. Рылка)
  • 10.00 – даклад “Феномен аздараўлення як выклік для духоўнасці і псіхалогіі” (а. Антоні Руды, Украіна)
  • 10.30 – даклад “Аздараўленне: ці патрэбна псіхалогія?” (Марыя Рудая, Украіна)
  • 11.00 – перапынак
  • 11.40 – даклад “Аздараўленне: вопыт душпастыра і экзарцыста” (кс. Чэслаў Паўлюкевіч, Беларусь)
  • 12.45 – св. Імша
  • 13.45 – абед
  • 15.00 – сведчанне “Вопыт эксперыментаў і аздараўлення” (Аляксей і Станіслава Каралевіч)
  • 16.00 – перапынак
  • 17.00 – абмеркаванне тэм, пытанні да дакладчыкаў
  • 18.30 – падвядзенне вынікаў семінара
  • 19.00 – заканчэнне


Дакладчыкі семінара:

Айцец Антоні Руды, рыма-каталіцкі святар, пробашч парафіі ў Магілёве Падольскім (Украіна). Магістр тэалогіі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Пасля заканчэння Харкаўскага нацыяльнальнага ўніверсітэта атрымаў спецыялізацыю ў галіне трансактнага аналізу, практыкуючы псіхолаг-псіхатэрапеўт. Працаваў як псіхолаг і эксперт у галіне разнастайных грамадскіх даследаванняў (“Студэнцкая рэспубліка”, “Новы старт”). Вядомы як актыўны дзеяч у галіне псіхалогіі і душпастырства.
кАйцец Чэслаў Паўлюкевіч, рыма-каталіцкі святар, пробашч парафіі ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Беларусь), экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі, арганізатар шматлікіх малітоўных сустрэч і рэкалекцый у галіне духоўных аздараўленняў. Мае багаты душпастырскі вопыт у галіне выратавання асобаў, якія сталі ахвярамі псіхаманіпуляцый, удзеяння дэманічных сіл.       
кМарыя Рудая, магістр псіхалогіі. Пасля заканчэння факультэта хрысціянскай філасофіі ў Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве спецыялізавалася ў галіне агульнай псіхалогіі і псіхаметрыі. Працавала ў Жытомірскім абласным цэнтры сацыяльных служб для моладзі, Жытомірскім абласным псіхіятрычным шпіталі, спецыяльных навучальных установах ва Украіне і Беларусі, а таксама ў дзіцячых дамах розных тыпаў. Мае багаты вопыт духоўнай і псіхалагічнай працы з рознымі катэгорыямі людзей.
кАляксей і Станіслава Каралевіч (Мінск, Беларусь), актывісты каталіцкага руху “Святло-Жыццё” (“Хатні Касцёл”), кіраўнікі рэгіянальнага аддзялення гэтага руху ў 2002 – 2012 гг. Маюць багаты досвед у галіне духоўнага аздараўлення, працы з асобамі, уцягнутымі ў “біяэнергатэрапію”.

З арганізатарамі семінара можна звязацца праз наступныя кантакты:
Адрас: вул. Т. Шаўчэнкі, 6, 225411, г. Баранавічы
Тэлефоны: +375 (163) 57-93-14, +375295135792 (МТС), факс: +375 (163) 57-93-07
е-mail: callegge@gmail.com

 http://www.catholic.by/2/home/announcements/120871-seminar.html





Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.