пятница, 26 сентября 2014 г.

"Мужчыны Святога Юзафа" - мiссiя Дональда Турбіта на Усходе

11-21 верасня 2014г  супольна служылi миссiяй, скiраванай на паслугу мужчынау на Усходзе. 
Гасьцямi сустрэч былi:

Дональд Турбіт- творца МСЮ (Мужчыны Святога Юзафа) "Men of St Joseph International", а таксама кіраўнік Місіі Аднаўлення (Renewal Ministries) 

Рычард Кернан - арганізатар руху МСЮ (Мужчыны Святога Юзафа) і кіраўнік курса “Альфа” у Новай Англіі (ЗША)


Прапануем вiдеа фiльмы спатканняу:
                                                                                             *   *   *
21 верасня ў г. Масты, у касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай праходзілі рэкалекцыі для сямей, а таксама для тых пар, якія рыхтуюцца стварыць сям'ю. Рэкалекцыі праводзілі два госця з ЗША: Рычард Кернан - арганізатар руху МСЮ (Мужчыны Святога Юзафа) і кіраўнік курса “Альфа” у Новай Англіі (ЗША); Дональд Турбіт- творца МСЮ, а таксама кіраўнік Місіі Аднаўлення (Renewal Ministries), і адзін госць з Кракава: Анджей Левэк – удзельнік МСЮ ў Польшчы. 
Варта адзначыць вялікі ўклад ў дадзенае мерапрыемства нашага супольнага сябра Аляксандра Кузняцова (кіраўнік МСЮ ў Беларусі), які перакладаў выступленні нашых гасцей на рускую мову. 
Шчыра кажучы, прысутных пар было вельмі мала. Прычыны? Быў нядзельны вечар. Магчыма, сямейныя пары не адчуваюць неабходнасці падобных сустрэч, магчыма, проста многія нават не ведалі аб гэтай сустрэчы. Тым не менш, мінімум 5 пар было з Гродна, з іншымі парамі мы не былі знаемыя. Разам было чалавек пяцьдзесят. Хтосьці быў з дзеткамі, што вельмі парадавала. 
rekalekcyi masty-3
Падчас канферэнцыі Анджэй распавядаў аб узаемаадносінах унутры сям'і паміж сужэнцамі паводле Божага Слова. Прыводзіў прыклады, як муж і жонка дапаўняюць адзін аднаго, як павінны сябе падтрымліваць. Гаварыў аб тым, што менавіта мужчына павінен узяць роль лідара у сям'і, і менавіта ен павінен узяць на сябе адказнасць за сям'ю і ўсё, што ў ей дзеецца. Анджэй падкрэсліў, што прыйшоў час мужчыне стаць тым, кім Бог яго стварыў, і выпаўняць заданне, якое Госпад паставіў перад мужчынам. 
Уся ўвага была сканцэнтравана не толькі на абавязках мужчын, але і на ролі жанчыны ў лідарстве мужчыны. Бо муж і жонка – гэта адно цэлае, і як мы ведаем, д’ябал баіцца моцных сем’яў. 
Рычард жа казаў пра выхаванне дзяцей згодна з хрысціянскімі прынцыпамі. Ён даваў свой уласны прыклад, які не пакінуў нікога абыякавым. У Рычарда 5 дзяцей і цяпер ён выхоўвае і падтрымлівае іх адзін. Ён даваў прыклады таго, як вучыць дзяцей маліцца, распавядае пра Бога іншым, дзеліцца любоўю і цяплом з блізкімі і не вельмі блізкімі людзьмі. Ён дапамог сваім дзецям і іх сябрам арганізаваць курс “Альфа” для моладзі. І цяпер яны самі праводзяць гэты курс, і людзей, жадаючых пазнаць Бога, робіцца ўсё больш і больш. Такім чынам, запрошаныя спікеры, звычайныя свецкія людзі, распавялі нам, як у нашыя часы можна і неабходна мець адносіны з Хрыстом у сям’і. 
rekalekcyi masty-4
Пасля завяршэння канферэнцый кс. Віктар арганізаваў Адарацыю ў інтэнцыі заступніцкай малітвы за нашых гасцей. Мы маглі падумаць аб нашых цяжкасцях і/ці радасцях. Маглі папрасіць і падзякаваць Богу за нашыя патрэбы. І ўсё гэта суправаджалася цудоўным спевам мясцовых жанчын. 
У цэлым, для нас з жонкай гэта не было якімсьці “ваў”, чаго многія чакаюць ад такіх сустрэч. Але мы наладаваліся асабістымі сведчаннямі гасцей. Наш дух абнавіўся, нашыя думкі абнавіліся. Мы ў гэты час вызвалілі месца для Бога, што неабходна рабіць пастаянна. 
Шчыра кажучы, не хапае падобных сустрэч, заданне якіх – аб’яднанне сем’яў, абнаўленне і умацаванне. Практыкуючыя каталікі, рэгулярна наведваючы св. Імшу ў нядзелю, вельмі часта не маюць уяўлення аб прынцыпах, згодна з якімі неабходна будаваць адносіны з мужам/жонкай і выхоўваць дзяцей. А сям’я – гэта Божы дар, які Госпад нам даверыў. Неналежнае карыстанне такім дарам вядзе да пагаршэння адносін паміж мужам і жонкай (сварбы, непаразуменні, крыўды і г.д.), што ў выніку аддаляе нас ад Бога. Чым больш у грамадстве зраненых сем’яў, тым жудасней вынікі развіцця дадзенага грамадства. Як прыклад: Тайланд, дзе на дзяржаўным узроўні быў прыняты дакумент, пацверджваючы трэці пол чалавека “яно”. 
Таму, сябры, мы заклікаем вас, не ігнаруйце такія сустрэчы! Ні тэлевізар, ні камп’ютар, ні дача, ні штосьці іншае ніколі не заменяць вам таго, што мы атрымоўваем падчас агульных канферэнцый і малітваў ад Госпада нашага Езуса Хрыста. 
rekalekcyi masty
Няўжо адна гадзіна ў тыдзень, прысвечаная Богу падчас нядзельнай Літургіі, - гэта наш максімум, які мы гатовыя аддаць Богу? І ці маем мы пасля гэтага права патрабаваць ад Госпада чагосьці для нас?
Вельмі прыемна, што ёсць у нашыя часы людзі, якія жывуць згодна з Божымі наказамі, якія гатовы адкрыта сведчыць пра гэта, дзяліцца ўласнымі прыкладамі. І, нягледзячы на вялікія адлегласці, гатовыя прыехаць і прынесці добрую навіну. Дзякуем ім ад усяго сэрца! 
rekalekcyi masty-5
Асабліва дзякуем кс. Віктару Ханько за арганізацыю дадзенай канферэнцыі. І чакаем новых сустрэч, у такой жа цёплай і сяброўскай абстаноўцы. Амэн. 
Анатоль і Ірэна Канарскія (Гродна)                      http://grodnensis.by/

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.