суббота, 31 января 2015 г.

Пантыфік заклікаў захоўваць памяць пра першую сустрэчу з Хрыстом

Хрысціянін павінен заўсёды захоўваць памяць пра сваю першую сустрэчу з Хрыстом і надзею, якая дапамагае крочыць па жыцці з адвагай веры, лічыць папа Францішак. 

У сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі 30 студзеня 2015 г. у капліцы ватыканскага Дому св. Марты. Пантыфік пахіліўся над заклікам аўтара Паслання да Габрэяў, “узгадаць мінулыя дні” – дні першай сустрэчы з Хрыстом. Папа адзначыў, што гаворка ідзе пра дні вялікай радасці і “жадання чыніць вялікія справы”.

 Ён параўнаў гэты жыццёвы перыяд з часам першага кахання, успаміны пра якое абуджаюць адвагу і энтузіязм. Паводле Францішка, важна памятаць пра атрыманую ласку, першую сустрэчу са святлом Хрыста, каб не трапіць у небяспеку, якая з’яўляецца вялікай пагрозай для ўсіх хрысціян – а менавіта “цёпласць”. 

“Цёплымі” хрысціянамі, на думку Пантыфіка, з’яўляюцца вернікі, якія згубілі памяць пра першую любоў. Яны згубілі энтузіязм веры, цярплівасць, здольнасць зносіць жыццёвыя цяжкасці з любоўю Езуса, пацярплелі паразу на шляху да сустрэчы з Богам. “Цёплыя хрысціяне, бедакі, знаходзяцца ў вялікай небяспецы”, - папярэдзіў Святы Айцец.

Папа прызнаўся, што, калі думае пра “цёплых” хрысціян, яму на розум прыходзяць асобы, аб якіх св. Пётр казаў: “сабака вяртаецца да сваіх ірвотаў”. “Яны, як бы сказаць, вяртаюцца да “ірвотаў” таго зла, ад якога напачатку адмовіліся”, - сказаў Францішак.

У сваёй гаміліі Папа нагадаў пра сувязь, якая існуе паміж першай сустрэчай з Хрыстом, “першай любоўю”, і хрысціянскай надзеяй, а таксама падкрэсліў, што памяць і надзея – фундаментальныя рэчы для захавання збаўлення, якое паходзіць ад Бога.


http://be.radiovaticana.va



Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.