понедельник, 9 июля 2012 г.

а. Джэймс ў Тракелях

 7–8 ліпеня 2012 г. у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць.

Тысячы вернікаў з Гродзенскай дыяцэзіі, іншых куткоў Беларусі і з-за мяжы прыбылі, каб ушанаваць Маці Божую Тракельскую.



 Многія селятя прыбылі ў Тракелі таксама каб паслухаць канферэнцыі а. Джэймса Манджакала.

Вядомы харызматык у сваёй канферэнцыі ўказаў вернікам на Хрыста — «адзіную крыніцу моцы для чалавека». Перш за ўсё святару было важна, каб людзі адкрылі духоўную моц, зведалі цуды і ласкі. Падсумоўваючы сваю прамову, місіянер падкрэсліў, што чалавек заўсёды павінен крочыць да святасці.

Падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту сабраныя даверылі шлях свайго жыцця Пану Езусу. Таксама а. Манджакал заклікаў аб прыняцці аздараўлення душы і цела ўсіх прысутных.

І тут важна падкрэсліць, што амаль усе прыступілі да сакрамэнту споведзі, да якой былі заахвочаны рэкалекцыяністам.

                                                                       *   *   *

Падчас паслуги у канфесиянале у Тракелях зауседы чуецца Апека Маци Найсьвяцейшай, Якая кируе да добрага прыгатавання спавядаючыхся.
Таксама многа верникау прыходзиць каб вылиць на споведи свае сэрца, свае праблемы...

И у вельми многих выпадках акрамя Ласки прабачэня сваих грахоу, люди патрабуюць Ласку прабачэння тым хто их пакрыудзиу, бо самым прабачыць цяжка, а парой ужо немагчыма  аб гэтым нават падумаць с поваду вяликага грузу або  болю на сэрцы.

И вось, адна асоба патрабавала асабливай малитоунай уваги да яе жыцевых складанасцяу, таму я, пасля Сакраманту Споведи - усклау  руку на яе голаву, каб прызываць Божага благаславенства над ей, просячы Езуса, каб увайшоу у тыя складанасци жыцця, у их карани, каб здейснилася Воля Божая у жыцци гэтага чалавека...

Пасля маей малитвы незадоуга чую як айцец Джеймс падчас Адарацыи Найсвяцейшага Сакраманта, называючы имя дзяучыны, сказау - " ксензд малиуся над табой, ты уздарауленая ! "

                                                                                                   Администратар

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.