вторник, 16 апреля 2013 г.

Папа Францішак заклікае не “прыручаць” Святога Духа

Святы Айцец звярнуў увагу на схільнасць сучасных хрысціян да інэртнасці і 

нежадання змен, прычына чаго вельмі часта крыецца ў супраціве дзеянню Святога Духа. 



Пантыфік адзначыў, што менавіта Святы Дух дае магчымасць Касцёлу 
крочыць наперад, да святасці, а многія жадаюць не ісці за Яго натхненнем, а проста “прыручыць” Яго, забываючыся аб тым, што Святы Дух – гэта Бог і вее там, дзе хоча. 

Святы Айцец заклікаў не шукаць у духоўным жыцці зручнасці і камфорту, бо яны вядуць да небяспечнай руціны. Францішак звярнуўся да тэмы ІІ Ватыканскага Сабору і нагадаў, што ён быў справай Святога Духа. Папа назваў Яна ХХІІІ, які склікаў біскупскую асамблею, “добрым пробашчам”, я паслухаў Святога Духа і зрабіў тое, чаго Ён жадаў. 

Пантыфік падкрэсліў, што па прашэсці 50 гадоў існуе імкненне надаць Сабору своеасаблівую манументальнасць, што робіцца для таго, каб забыцца пра абавязак зменаў, да якіх заклікаў Сабор. 

Папа Францішак 16 красавіка адправіў св. Імшу ў капліцы Дому св. Марты ў інтэнцыі Бэнэдыкта ХVІ, якому споўнілася 86 гадоў. “Няхай Пан будзе з ім, падтрымае яго і дасць суцяшэнне”, - пажадаў Пантыфік свайму папярэдніку. 

“Ці па прашэсці 50 гадоў мы зрабілі ўсё, аб чым сказаў Святы Дух праз пасрэдніцтва Сабору?”, - спытаў Францішак падчас гаміліі. На яго думку, на гэта пытанне, нажаль, трэба адказаць адмоўна. “Мы не жадаем змяняцца”, - у гэтым, паводле Святога Айца, праблема нерэалізацыі шматлікіх ідэй і пастаноў ІІ Ватыканскага Сабору.

 Імкненне не ісці наперад, а вярнуцца назад, якога прытрымліваюцца да сённяшняга дня многія, па словах Папы, выклікана зацвярдзеласцю і лянотай сэрца.

Пантыфік заклікаў не супраціўляцца Святому Духу, бо толькі Ён можа даць сапраўдную свабоду.

http://be.radiovaticana.va

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.