понедельник, 26 августа 2013 г.

Каталіцкая асацыяцыя “Мужчыны святога Юзафа” запрашаe мужчын на рэкалекцыі у Росі

Што значыць быць сапраўдным мужчынам сёння, у чым пакліканне і прызначэнне мужчыны, яго духоўная роля ў свеце, грамадстве і сям’і, як быць “мужам праведным” у сучасным свеце, – такія пытанні будуць закранацца падчас канферэнцый і разважанняў.
Спецыяльны госць рэкалекцый – вядомы місіянер з Амерыкі Дон Турбіт. Ён з’яўляецца кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі “Мужчыны святога Юзафа”, а таксама каардынатарам “Renewal Ministries” – арганізацыі, якая займаецца абнаўленнем і евангелізацыяй ў каталіцкім Касцёле.
Дон Турбіт 21 год працаваў у пажарнай службе горада Правідэнс у штаце Род-Айлэнд, пазней больш 30 гадоў займаўся ўласным бізнесам. З жонкай Пэт ён мае траіх дзяцей і 13 унукаў.
У касцёле Дон Турбіт на працягу 20 гадоў быў каардынатарам абшчыны “Божая любоў” (God’s Love), праводзіў місіі і канферэнцыі у Новай Англіі, Усходняй Еўропе, Афрыцы, В’етнаме, Сібіры.
Дарэчы, Дон Турбіт прыязджае ў Рось ужо другі раз.
Пачатак рэкалекцый 7 верасня ў 10.00.
Арганізатары просяць паклапаціцца аб сабе і ўзяць з сабой некалькі бутэрбродаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.