среда, 30 июля 2014 г.

Папа Францішак сустрэўся з пяцідзясятніцкай супольнасцю

28 ліпеня 2014 г. Папа Францішак зноў наведаў Казерту (Італія), дзе быў з візітам у суботу, і сустрэўся з пастарам мясцовай пяцідзясятніцкай супольнасці Джавані Траэціна, сваім сябрам з часоў служэння ў Буэнас-Айрэсе. Сустрэча праходзіла ў пяцідзясятніцкім храме, які знаходзіцца на стадыі будаўніцтва.
У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі пратэстанцкіх супольнасцяў не толькі з Італіі, але і з ЗША, Аргенціны і іншых краін.
Як адзначыў Пантыфік падчас сустрэчы, некаторыя дзівяцца, што Папа паехаў, каб сустрэцца з пратэстантамі. “Я прыбыў, каб сустрэцца з братамі”, - сказаў Святы Айцец. Папа прызнаўся таксама, што можа мець спакусу, каб сказаць: “Я Касцёл, а вы секта”, бо “сярод тых, хто пераследаваў і асуджаў пяцідзясятнікаў”, былі таксама католікі. “Я пастыр католікаў, і я прашу ў вас прабачэння за тых братоў і сясцёр, якія гэтага не разумелі або былі спакушаны д’яблам”, - сказаў Пантыфік.

Папа дадаў, што “Езус маліўся аб адзінстве”. “Святы Дух чыніць разнастайнасць у Касцёле. Ён гэта робіць. Але той жа Святы Дух чыніць адзінства, і Касцёл з’яўляецца адзіным у разнастайнасці. Разнастайнасць, паяднаная Святым Духам”, - растлумачыў Папа, а таксама нагадаў пра “запаведзь, дадзеную Езусам свайму народу – каб былі адно”.

Святы Айцец адзначыў неабходнасць вандравання ў прысутнасці Бога, бо менавіта яна вядзе да братэрства паміж хрысціянамі. “Мы спыняемся, глядзім адзін на аднаго і бачым, што мы вельмі падобныя”, - сказаў Папа і заклікаў пяцідзясятнікаў паважаць “разнастайнасць дароў і гармонію харызматаў”, бо Святы Дух з’яўляецца “гармоніяй, якая стварае гэтую разнастайнасць”.

Гэта была першая ў гісторыі паездка Папы Францішка за межы Рыма выключна для таго, каб сустрэцца з пратэстантамі.

Пастар Траэціна, які прымаў удзел 1 чэрвеня 2014 г. у сустрэчы Папы з рухам “Абнаўленне ў Святым Духу” на Алімпійскім стадыёне ў Рыме, актыўна ўдзельнічае ў працэсе дыялогу паміж каталіцкімі і пратэстанцкімі харызматычнымі рухамі. 
http://be.radiovaticana.va/

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.