суббота, 5 октября 2013 г.

Сведчанне навяртання вядзьмаркі

“Я была жудаснай. Тое, што здарылася ў маім жыцці, то думаю, што такую самую сітуацыю перажыў св.Павел – так як яго Езус скінуў з каня, так мяне добра штурхнуў у лоб. Ніхто раней мне не сказаў, што так не можна рабіць. Я пачала займацца магіяй, маючы 6 або 7 гадоў. І я не ведала, што раблю дрэнна” – 
акторка Патрыцыя Гурляк распавядае аб сваім зачараванні чорнай магіяй і навяртанні, а таксама любові да Езуса.
 У Евангеллі сказана, што кожны з веруючых мае абавязак, каб звярнуць увагу іншай асобы, што яна робіць штосьці не так. Мы маем у меру поўныя касцёлы, а ніхто не прыйшоў да мяне і не сказаў, што я раблю дрэнна столькі гадоў. Ні адна асоба! Таму, я ўваходзіла ў магію памалу, малымі крокамі: амулеты, гараскопы, талісманы, часопісы для дзяўчынак, якія вучаць як чараваць. 
Тады яшчэ не было вялікай пагрозы, г. зн. такой колькасці фільмаў, часопісаў, якія вучаць чараваць. Але траплялі да мяне варажбіткі! Трапіла да мяне кніга, якая была падручнікам магіі. І ніхто мне не скажа, што гэта не сапраўдная пагроза, бо гэту кнігу мая мама выкідвала з дому некалькі разоў, і яна заўсёды вярталася. І заўсёды ў нейкай крызіснай сітуацыі. Псеўда-крызіснай, бо для дзіцяці крызіс такі, што яно мае прыгажэйшую аднакласніцу, і ў яе закаханы хлопец, які падабаецца ёй. І гэта ўжо крызісная сітуацыя ў пачатковай школе. І ў такой сітуацыі лёгка спакусіць дзяўчынку. 
Падае кніга, ёсць закляцце, як паламаць камусьці ногі. А набліжаецца дыскатэка. Файна паламаць дзяўчыне ногі, тады яна не зможа прыйсці на дыскатэку. І тады той хлопец закахаецца ўва мне. Наіўныя думкі, дарослыя скажуць, што гэта наіўныя думкі і нават не звярнуць на гэта ўвагу. Так як у маім выпадку – ніхто не зврянуў на гэта ўвагу.
 Ніхто мне не сказаў, што так не можна. І такім спосабам я пачала кідаць большыя пракляцці. Але гэтыя пракляцці не толькі білі тых людзей, у якіх я іх кідала, тыя асобы таксама былі далёка ад Бога, вядома, што ўсе пракляцці да іх прычапляліся, але таксама білі і ў мяне бумерангам. І такім спосабам я мела чалавека (аб гэтым напісана ў кніжцы) звязанага з сабой клятвай праз 10 гадоў. 
Толькі пасля экзарцызму ён ажаніўся. Я думаю, што ён да гэтага часу аб гэтым не ведае, можа, як прачытае кнігу, зразумее, што гэта аб ім, але пакуль кніга не трапіць у яго рукі, не будзе ведаць, што гэта мая віна – што ён не мог сабе скласці жыццё. Прашу ў яго за гэта прабачэння. Я яму таксама выбачыла, бо гэту клятву я кінула ў злосці. Я мела споўненую кожную сваю мару. І я думала, што маю сілу, што я такая супер-гераіня. І памятаю, што як я ўжо замовіла апошнюю рэч – мужчыну, бо я сцвердзіла, што калі я нешчаслівая, граючы ў кіно, можа я не зрабіла найлепшай кар’еры, але найважнейшым было, каб проста граць. 
Я працавала ў тэатры, мела аўтамабіль, жыллё, усё было, што я хацела. Абуджвалася кожнага ранку і думала: “Што не так, чаму я нешчаслівая?” У мяне было ўсё: як прысніла сабе фільм, то ўжо праз 3 месяцы я была на экране. І я ўсё думала, чаму я такая нешчаслівая? Тады я падумала, што трэба закласці сям’ю. Ну і замовіла, што хачу, каб мой мужчына выглядаў так і так, каб меў столькі гадоў, каб зарабляў столькі, каб узбуджаў ува мне такія эмоцыі...Не буду вам казаць канкрэтна, што я казала, бо адразу зразумееце, хто ён, а я так не хачу, бо гэта прафесійная асоба. 
Канешне, я папрасіла, каб яго мама мяне кахала, бо гэта трэба было адразу вырашыць, і ўжо на заўтра я сустрэла гэтага чалавека. І мы пачалі жыць, канешне, без шлюбу. Два тыдні трывала ідылія, пазней аказалася, што гэта была цукерка, але гнілая ўнутры. Думаю, што ўжо некалькі гадоў яна ляжала такая абрыдлівая. І гэты чалавек аказаўся вельмі дрэнным чалавекам: авантурыстам, алкаголікам, наркаманам, і яшчэ шмат і шмат дрэнных рэчаў. І я не ведала, што мне трэба замовіць, каб з гэтай багны выпаўзці. І я пачала маліцца. 
Але гэта была нетыповая малітва, гучала адным сказам:”Скажы мне да халеры што дзееца?” І аказалася, што Езус стаяў каля мяне ўвесь час. Усё ведаў, але не мог мне дапамагчы, бо ён не гвалтаўнік, не мог так проста ўвайсці ў маё жыццё, пакуль я Яго аб гэтым не папрасіла. І тады, калі я Яго папрасіла, Ён паслаў да мяне чатырох прарокаў. 
І памалу, не буду вам расказваць усю кнігу, гэта без сэнсу, але я так атрымала ад Яго добры накірунак, што ў мяне нават GPS звар’яваў. Я ехала з Вейхерава ў Варшаву і спынілася ў Влацлаўку, у кляштары, дзе мяне чакаў экзарцыст. І там я перажыла свой першы экзарцызм. І ад таго часу я маю спакой сэрца, і не аддам яго ні за што ў свеце, бо няма нічога лепшага.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.