суббота, 30 августа 2014 г.

ЦУД АЗДАРАЎЛЕННЯ Ў СЯМ’І АБРАМАВЫХ - ГІСТОРЫЯ ПРА БОЖУЮ ВОЛЮ І ЧЫСТАЕ СЭРЦА

Пра цуд аздараўлення ў сямі Абрамавых я даведаўся выпадкова падчас гутаркі са святарамі ў Тракелях на ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Тракельскай

Унікальны выпадак цяжкай хваробы маладога чалавека і выразны цуд, які зрабіў Бог у ягоным жыцці, зацікавілі мяне не толькі як рэдактара газеты, але як і душпастыра. І таму я накіраваўся ў Ліду, дзе жывуць маці і сын – Ірына і Яўген Абрамавы.

На пачатку нашай гутаркі лёгка было заўважыць сціпласць і няёмкасць маіх суразмоўцаў. Нічога дзіўнага. Не кожны дзень да цябе прыязджае журналіст, якому трэба даць сведчанне свайго жыцця. Пасля знаёмства я задаў першае пытанне, што непасрэдна датычылася самога цуду.

Медыцынскі прысуд

– Спадарыня Ірына, як сталася, што Ваш сын захварэў?
– Гэта было нечакана для нас усіх. Кісту на сэрцы Жэні лекары знайшлі ў сакавіку 2014 года, калі ён лячыў запаленне лёгкіх. Памеры гэтай кісты былі вельмі вялікімі. На той час – 4 на 5 см. А пазней хвароба стала хутка прагрэсаваць. Ужо ў красавiку памеры наросту на сэрцы былі 8,5 х 7,5 см і таўшчыня – 3 см.

– Захворванне гэтае з’явілася раптам ці яно было раней у сына і проста сябе не праяўляла?
– Лекары меркавалі, што кіста была ад нараджэння. Але Жэню ніколі не даймаў ніякі боль. Ён хадзіў на заняткі па фізкультуры, яму падабалася прымаць удзел у рыцарскіх турнірах, насіў даспехі нават. Ён рос, як усе дзеці. Нічога не ўказвала на хваробу аж да вясны гэтага апошняга навучальнага года ў школе. Тады кіста на сэрцы выпадкова была знойдзена ў выніку абследавання ў Гродзенскім абласным шпіталі.

Наступнае пытанне задаю ўжо сыну Ірыны:
– Жэня, але ж сімптомы ўсё роўна павінны былі паявіцца?
– Так, – адказвае ён. – Ужо калі знайшлі гэтую кісту на сэрцы, я перастаў займацца спортам і пачаў адчуваць цяжар у грудзях. Было цяжка дыхаць. Мы пачалі кансультавацца ў лекараў. Медыкі сказалі, што адзінае выйсце – гэта аперацыя. Яны былі здзіўленыя, што кіста вырасла ажно да такіх памераў. Звычайна яна бывае меншай і не турбуе сваім ростам. А таксама вельмі рэдка бывае размешчана на сэрцы.

Тут спадарыня Ірына ўстае і паказвае мне копію медыцынскага заключэння. Яно з Дзіцячага кардыёхірургічнага цэнтра РНПЦ “Кардыялогія” ў Мінску. Дакумент складзены 17 красавіка 2014 года. З яго вынікае, што Абрамаву Яўгену Вітальевічу пастаўлены дыягназ “Кіста перыкарда”. Медыцынскае заключэнне паведамляе: “Вдоль задней стенки ЛЖ, начиная со средней трети и до верхушки, лоцируется образование 7.5 на 8.5 см гипоэхогенное с включениями. Задняя стенка несколько прогибается в полость ЛЖ. Показана консультация детского хирурга для решения вопроса о дальнейшей тактике. При наличии показаний для оперативного лечения – госпитализация в детский кардиохирургический центр”.



Сухія словы медзаключэння чытаюцца як прысуд. Нават мне, зусім не абазнанаму ў пытаннях медыцыны, становіцца зразумелым, што дыягназ Жэні – вельмі сур’ёзная справа.

“Мы не прасілі ў Бога здароўя…”

– Як вы ўспрынялі гэтую хваробу? – пытаюся ў Ірыны і яе сына. Пасля маленькай паўзы адказвае маці:
– Гэта было вялікае выпрабаванне для нас. Мы, канешне, пачалі звяртацца да лекараў, але найбольшай нашай падтрымкай была малітва і вера. Мы – людзі, якія вераць. Я і Жэня кожную нядзелю ходзім у касцёл. Таму ў такой сітуацыі нельга было без даверу да Бога. Мы Яму даверылі ўсё. Ездзілі ў Сакулку – у Польшчу, дзе знаходзіцца цуд Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Там маліліся. У сябе ў парафіі, у Росі – у Гродзенскай дыяцэзіі падчас рэкалекцый – і прасілі аб малітве усіх знаёмых святароў і блізкіх людзей.

– Вы прасілі здароўя для Жэні?
– Не. Здароўя мы не прасілі. У малітве гучала толькі просьба аб выкананні Божай волі. І я, і Жэня разумелі, што Бог лепш ведае, чаго нам найбольш не хапае. Але хачу зазначыць, што такая малітва ў нашай сям’і была заўсёды. Мы і ў Рось ездзілі на рэкалекцыі раней – яшчэ да таго, як даведаліся пра хваробу.

Цудоўнае аздараўленне

– Жэня, пытаюся ў хлопца, – а дзе адбылося само аздараўленне?
– Гэта адбылося ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі падчас супольнай малітвы з кс. Джонам Башаборам з Уганды, які праводзіў там рэкалекцыі (7-8 чэрвеня 2014г. – заўвага аўтара). У пэўным моманце мяне паклікаў кс. Юрый Кузьміч, які ведаў пра маю праблему, і мы разам з ім падышлі да ксяндза Джона. Святар паклаў мне на галаву рукі і маліўся каля дзвюх хвілін. Падчас малітвы я адчуў, як унутры мяне разліваецца цяпло. Урэшце ён сказаў: “Падзякуй Богу, ты аздароўлены”. Але пазней ён дадаў, што хвароба не адступіць раптоўна. На гэта патрэбны час. І сапраўды, праз два дні я быў на абследаванні, якое паказала, што кіста ёсць, але паменшылася. Мы зноў маліліся аб выкананні Божай волі і адначасова слухалі, што скажуць лекары. А яны былі няўмольныя: неабходная аперацыя. Мы паехалі ў Мінск, дзе ў мяне ўжо пачалі браць аналізы. Я разумеў, што гэта падрыхтоўка да аператыўнага лячэння…

Аповед працягвае спадарыня Ірына: “І тут адзін доктар сказаў: “Неабходна яшчэ раз глянуць на кісту”. Падключылі адзін апарат – на маніторы нічога няма. Здымкі нічога не паказваюць. Доктар нават крыху раззлаваўся, што, пэўна, сапсаваўся апарат. Падключылі іншы – той таксама сведчыць, што кісты на сэрцы няма. Гэта пры тым, што на яе наяўнасць указвалі нават тэхнічна менш дасканалыя апараты ў Лідзе. А тут найлепшая тэхніка ў сталіцы паказвае адно: захворвання няма”.

Сп-ня Ірына паказвае мне яшчэ адзін медыцынскі дакумент. Гэтым разам – з “1-га гарадскога клінічнага шпіталя” ў Мінску з аддзялення ультрагукавой дыягностыкі. Пратакол абследавання на імя пацыента Абрамава Яўгена Вітальевіча ад 25 чэрвеня 2014г. Заключэнне абмяжоўваецца адным сказам: “Патологических, объемных образований со стороны плевральных полостей не выявлено”.



Каго слухае Бог?

– А што на гэта лекары? – пытаюся. Распавядае спадарыня Ірына: “Адзін з іх спачатку сказаў: “Я не веру ва ўсе гэтыя штучкі вашых цаліцеляў”. Але пазней у яго вырвалася літаральна наступнае: “Калі я ўжо і паверу ў Бога, то хіба толькі цяпер”. Дарэчы, нам усё роўна назначылі яшчэ адну сустрэчу для абследавання. Я разумею дактароў. Яны перажываюць за Жэню таксама і хочуць да канца быць ва ўсім упэўненымі.

Узрушаны гісторыяй гэтай пабожнай сям’і пытаюся ў сп-ні Ірыны: “На рэкалекцыі ў Рось і наогул у касцёлы ў Беларусі прыходзяць тысячы людзей. Многія просяць аб здароўі, але Бог аздаравіў менавіта Жэню. Што Вы пра гэта думаеце?” Сп-ня Ірына задуменна адказвае: “Не ведаю, чаму так. Мы маліліся аб выкананні Божай волі ў нашым жыцці. І мы былі гатовыя прыняць гэтую хваробу, калі б такая была Божая воля. Важна ўмець прыняць тое, што дае табе Бог”.

– Сп-ня Ірына, што б Вы хацелі сказаць тым людзям, якія чакаюць ад Бога нейкага цуду?
– Хачу пажадаць ім, каб максімальна даверыліся Богу, каб хацелі выканаць Яго волю ў сваім жыцці. Тады ніякія выпрабаванні не будуць страшнымі. І, канешне, хачу выказаць вялікую ўдзячнасць усім нашым сябрам, знаёмым, блізкім, хто маліўся за Жэню, хто нам усяляк спачуваў і дапамагаў. Вельмі важная такая людская салідарнасць у бядзе.
Напрыканцы нашай размовы Жэня падзяліўся сваімі планамі на жыццё. У гэтым годзе ён паступіў у Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродне і збіраецца стаць святаром. Гэта яго даўняя мара – яшчэ з 9-га класа.

Што ж… Гэта адважны і высакародны ўчынак, на які здольнае толькі чыстае і добрае сэрца.

Кс. Віктар Місевіч


http://catholicnews.by/

Сведчанне ксяндза: "Божая Любоў перамагла мяне"

Прымаць удзел у рэкалекцыях для святароў у Варшаве не было ў маіх планах. Яшчэ раней я запісаўся на рэкалекцыі ў Навагрудку, якія праводзіў кс. Ян Рэчак. 

Там, слухаючы размовы святароў, якія планавалі арганізаваць выезд на рэкалекцыі ў Варшаву з а. Джонам Башаборам, я вельмі шкадаваў, што не запісаўся. Але было ўжо позна. І нікому я аб гэтым не казаў.

Раптам кс. Алег, пробашч парафіі ў Лядску, спытаў у мяне: “Ці хацеў бы айцец паехаць у Варшаву на рэкалекцыі?” (таму што нехта са святароў адмовіўся). Я, канешне ж, адразу згадзіўся. Пасля тыдня рэкалекцый у Навагрудку, пасля вольнага тыдня, атрымалася, што я зноўку на рэкалекцыях.

Атмасфера, клімат паміж святарамі там былі цудоўныя. Супольнае перажыванне радасці са святарства, абмен вопытам. Адчувалася ўздзеянне Святога Духа. Асабістыя і сумесныя малітвы, добразычлівасць, узаемадапамога і вялікае шчасце ад таго, што нам, святарам, Бог спасылае шматлікія дары, нягледзячы на нашую асабовасць. Было вельмі шмат рэфлексіі (аналізавання) над сваім пакліканнем, святарствам, як яго перажываю, як выкарыстоўваю Божыя дары на служэнне людзям. Зусім па-новаму ўспрымалася чытанне і разважанне Божага Слова. Падчас малітоўных разважанняў я параўноваў Божае Слова, якое пачуў падчас рэкалекцый з Навагрудка, са сваіх святарскіх пасвячэнняў, прыміцый (на сваім прыміцыйным абразе я запісаў наступныя словы: “…калі ты прыйшоў у гэты свет – я асвяціў цябе, прарокам для народаў я паставіў цябе. Не бойся, я з табой, каб абараняць цябе” (Ян 1, 5-8). У Навагрудку я пачуў словы Пана Езуса, скіраваныя да мяне падчас малітвы: “Я з табою. (…) Ты мой”.

У Варшаве: “Я з табою. Ты мой. Я ніколі не пераставаў цябе любіць”. І тады дзесьці ўнутры я адчуў вялікую перамену, нібы штосьці зламала мяне, я расклеіўся і сказаў: “Пане Езу, Ты перамог! Дзякую Табе! Віншую Цябе! Я Твой. Дзякую, за тое, што Ты ніколі не пераставаў мяне любіць, што не перакрэсліў мяне, не сумняваўся ўва мне…”. Тое, што я перажыў, было далікатным дотыкам, поўным незразумелай, пераўзыходзячай мой чалавечы розум благаслаўлёнай любові і адначасова з гэтым пачуццё сваёй слабасці, я не мог знайсці слоў падзякі за Божую дабрыню. Тады я зразумеў, колькі павагі ў Бога да чалавека, як Ён моцна яго любіць, і які Ён усемагутны і адначасова далікатны.

Перад гэтай малітвай на працягу дня я перажываў адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. З-за шчасця, якое я адчуў, я не мог заснуць. Мой пакойчык знаходзіўся непадалёк капліцы. Пасля супольнай малітвы, апоўначы, я пайшоў туды. І там, аднавіўшы свае манаскія абяцанні, бо з’яўляюся айцом-рэдэмптарыстам, я амаліў шмат сваіх спраў. Разважаў над Словам Божым. Я разгарнуў Біблію на выпадковай старонцы і прачытаў (Іс 43): “Ня бойся, бо Я адкупіў цябе, назваў цябе імем тваім; ты – Мой (…) ты дарагі ў вачах Маіх, і Я палюбіў цябе (…) Ня бойся, бо Я з табою”. Я палаў міласцю да Бога, а сэрца хацела выскачыць з грудзей ад шчасця. Акрамя таго, за мной “хадзілі” словы св. Паўла Апостала: “Дык жа, ці ясьце, ці п'яце, ці (іншае) што робіце, усё рабеце на славу Божую,” (1 Кар 10, 31).

Затым я таксама абдумаў план, як вырашыць некаторыя праблемы, узнікаючыя  св. Імшы, пасля вяртання з рэкалекцый. Раней, пасля розных харызматычных духоўных практыкаванняў з а. Руфусам ці а. Джэймсам у мяне ўзнікалі цяжкасці падчас св. Імшы – раптам мой голас дрыжаў, або я не мог вымавіць ні слова, або пот выступаў на твары, мне рабілася дрэнна падчас чытання Евангелля, а пасля асвячэння я не мог прамовіць словы: “Дух Святы”. Гэта адбывалася на працягу некалькіх св. Імшаў, якія я цэлебраваў непасрэдна пасля рэкалекцый. Пасля апошніх рэкалекцый з а. Джэймсам у ліпені 2012 г. праблемы працягваліся да Вялікага посту 2013 г. Тады нада мной памаліўся кс. Ян Рэчак у Росі, і сястра Станіслава сказала, што з’яўляецца ўсяму прычынай. Да гэтай пары ў мяне не было праблем з малітвай у часе св. Імшы. Людзі бачылі, што нешта не так, і давалі мне розныя лекі, таблеткі, але я не браў іх, толькі прасіў аб малітве. Сястра дала мне выпіць вады, але гэта не дапамагло. Часам на Літургіі я спыняўся і сядаў на хвіліну.

Навучаны досведам апошніх гадоў не хачу рабіць шуму. Таму ў тую ноч у капліцы, пасля досведу Св. Духа, я абдумаў план. У маёй парафіі ёсць “маргарыткі” і міністранты. Я папрашу іх у закрыстыі аб малітве, калі буду рыхтавацца да св. Імшы. Яны будуць маліцца так: “Пане Езу, дапамажы а. Раману адправіць св. Імшу”. Ці ж не цудоўна? Сапраўды, але я ў гэтым да канца не перакананы. Навошта гэты шум у закрыстыі, растлумачванне… Нешта не так.

Ноччу, пасля малітвы, у 2.30 я пайшоў спаць і ўвесь час разважаў над гэтым. Зранку ў 5.30 я прачнуўся і хацеў прыняць душ. Ізноў у мяне ў галаве ўсплылі словы св. Паўла Апостала (1 Кар 10, 31) перад прыманнем душа “… ці іншае што робіце …”, і тут у мяне узнікла думка. Чую ў сэрцы: “Навошта маеш Духа Святога? Навошта Я табе Яго даў? Навошта маеш дары Святога Духа?” І тады я адразу зразумнеў, як трэба маліцца перад св. Імшой.

Вечарам я атрымаў дар распазнавання духаў, малітва сама лілася з маіх вуснаў: “Пане Езу, я аддаю Тваёй абароне, Тваёй найдаражэйшай Крыві сябе самога, сваю душу, святарства, родных… Дух Святы! Забяры з закрыстыі, касцёла ўсе перашкоды, якія маглі бы мне перашкаджаць у малітве падчас св. Імшы”. Знікла запланаванае слова “Я” і “адправіць”, а з’явілася “Дух Святы” і “малітва”. І тады я зразумеў, што гэта тое, што мне было патрэбна. Толькі тое месца, дзе зарадзілася гэтая малітва… Раптам я засумняваўся. Чаму менавіта тут? На дапамогу прыйшло Божае Слова, скіраванае да мяне: “Я з табой” (пар. Іс 43, 5) і кропка. Не было сказана: “ Я з табой, калі ты молішся на ружанцы, калі стаіш на каленях на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, калі молішся на брэвіарыі…”. Гэта значыць, што Я з табой усюды! Для чаго? Каб абараняць цябе! Каб часам там ты не зграшыў! (пар. Іс 1, 8) Усё так, але з такімі абавязкамі? Хто стварыў чалавека? Бог. “І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі” (Быц. 1, 31). “… ці ясьце, ці п'яце, ці (іншае) што робіце, усё рабеце на славу Божую,” (1 Кар 10, 31).

Поўнасцю зразумець сэнс гэтых слоў можна ў шпіталях, дзе людзі ідуць на аперацыю, або пасля яе, збоку вісяць гэтыя торбачкі. Аб чым яны моляцца? За што яны дзякуюць Богу пасля паспяховай аперацыі? Бог нас задзіўляе. Ён любіць нас. Не пагарджае намі. Ён заўсёды побач. Можа прамовіць да нас у месцы і часе, найменш для нас чаканым і запланаваным.

Пасля вяртання з рэкалекцый, менавіта так я і памаліўся перад св. Імшой. Перашкоды адчуваліся падчас Літургіі, але малітва, зварот да Духа Святога дазволілі мне адчуць вялікую свабоду і задавальненне падчас цэлебрацыі св. Імшы.

Алелюя!

Вялікія рэчы зрабіў для мяне Усемагутны, а Імя Яго Святое!

а. Раман Цесляк СSsR

http://grodnensis.by/

Ксяндзы з Беларусі прымаюць удзел у рэкалекцыях з а. Джонам Башаборам

Каля 20-ці святароў з Гродзенскай і іншых дыяцэзій Беларусі прымаюць удзел у харызматычных духоўных практыкаваннях, якія праводзіць афрыканскі місіянер з Уганды а. Джон Башабора. 

А. Джон у гэтым годзе праводзіў рэкалекцыі і цэлебраваў Эўхарыстыю ў пасёлку Рось і горадзе Лідзе, таму добры вядомы вернікам з Гродзеншчыны.

Некаторыя удзельнікі вырашылі падзяліцца сваімі думкамі аб гэтых духоўных сустрэчах:

Кс. Алег Пятрашка, пробашч з парафіі Лядск: "Рэкалекцыі - гэта магчымасць усвядоміць каштоўнасць свайго святарства, якое я пачаў нанова пераасэнсоўваць дзякуючы Божаму Провіду некалькі месяцаў таму. А. Джону, які з'яўляецца прыкладам шчырага даверу Богу ў святарстве, ад усяго сэрца дзякую за магчымасць такога духоўнага досведу".

Святар з Віцебскай дыяцэзіі, кс. Віталь Галец сказаў, што рэкалекцыі з'яўляюцца прыняццем волі Божай у Духу Святым, аднаўленнем духоўнасці і святарскай тоеснасці.

Для кс. Ігара Анісімава, які поўніць служэнне ў Слоніме, гэта дадатковая нагода да духоўнай перамены. У менавіта такіх рэкалекцыях ён прымае ўдзел першы раз і дзякуе за гэты дабраславёны час, калі ён адчуў блізкасць Бога.

Душпастыр службы аховы здароўя г. Гродна кс. Мікалай Ціхановіч нагадаў, што ў харызматычных рэкалекцыях для святароў прымае другі па ліку раз. Асабіста для яго духоўныя практыкаванні такога роду - гэта чарговы доказ таго, што "Уваскрослы Езус сапраўды дзейнічае ў моцы Святога Духа ў жыцці. Асаблівым чынам гэта праяўляецца ў перамене розуму і сэрца згодна са словам Збаўцы. Таму святарства з'яўляецца імкненнем наследаваць стыль жыцця Езуса".

Для кс. Юрыя Кузміча, пробашча парафіі Новы Двор, рэкалекцыі - "Пераасэнсаванне майго жыцця, як Божага дзіцяці, якое Езус моцна, шчыра і безумоўна любіць, а таксама Хрыстовага святарства,  якім Ён дазволіў мне ўдзельнічаць".

Харызматычныя рэкалекцыі для святароў распачаліся ў Варшаве ў панядзелак, 21 ліпеня і прадоўжацца да суботы. У духоўных сустрэчах, якія адбываюцца ў будынку Варшаўска-Пражскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі, удзельнічае каля 150-ці святароў з 11-ці краін.

кс. Юрый Жэгарын

http://grodnensis.by/

четверг, 21 августа 2014 г.

Чем же отличается истинная вера от идолопоклонничества?

Отдаляясь от Бога, человек попадает в рабство идеологий.

Бенедикт XVI, Общая аудиенция 15 июня 2011


На совершенство Бога верующий отвечает всецелой любовью: с таким увещанием Папа Бенедикт XVI обратился к паломникам, принятым им на общей аудиенции на площади Святого Петра. На этот раз Папа посвятил свою беседу образу пророка Илии.

Святейший Отец напомнил, что, пока народ Израилев уступал соблазну идолопоклонничества, Илия возвращал его на путь истины, на путь спасения. И сегодня, сказал Папа, происходит то же самое: как только с горизонта человека исчезает Бог, он становится рабом идеологий и нигилизма.

Чем же отличается истинная вера от идолопоклонничества? 

Бенедикт XVI сравнил пророка Илию с последователями идола Ваала – речь идет об Израиле в IX веке до Рождества Христова. Бенедикт XVI сказал, что и сегодня, как три тысячи лет назад, отдаляясь от Бога, человек становится рабом:

«Там, где исчезает Бог, человек попадает в рабство идолопоклонничества, как показали в нашу эпоху тоталитарные режимы с их рабством идолам и как показывают различные формы нигилизма, ставящие человека в зависимость от идолов, от идолопоклонства, превращающие его в раба».

Во времена Илии Израиль переживал ситуацию открытого синкретизма, то есть наряду с Господом народ поклонялся Ваалу. Чтобы сорвать маску с обмана и безумия такого поведения, Илия собирает народ Израилев на горе Кармил и ставит его перед необходимостью выбора между Господом и Ваалом. И здесь, замечает Папа, выявляется вся лживая сущность идолопоклонства:

«Вместо того чтобы открыть сердце человека Инаковости, освобождающим отношениям, которые позволили бы выйти из узкого пространства собственного эгоизма и принять логику любви и взаимной отдачи, поклонение идолам закрывает человека в замкнутом и безнадежном кругу поиска самого себя. А обман состоит в том, что, поклоняясь идолу, человек вынужден идти на крайние поступки в иллюзорной попытке подчинить его своей воле».

По-другому ведет себя Илия, который молится и просит народ приблизиться, стать соучастниками деяния Божьего:

«Цель вызова, брошенного им пророкам Ваала, заключается в том, чтобы вернуть Богу народ, который заблудился, следуя за идолами. Поэтому он хочет, чтобы Израиль присоединился к нему, став соучастником его молитвы и произошедших событий».

Папа подчеркнул, что Илия, обращаясь к Господу, называет Его Богом Отцов – в это наименование пророк вкладывает память о Божественных обетованиях и об истории Завета, соединившего Господа с Его Народом. Илия молится о том, чтобы Израиль вернулся к истине о себе и сделал выбор – следовать только за Богом. И призыв Илии, добавил Папа, по-прежнему актуален:

«На совершенство Бога верующий должен отвечать всецелой любовью, которая вовлекает всю его жизнь, все его силы, его сердце. Именно ради обращения сердца пророк возносит молитвы».
На примере пророка Илии Папа объяснил, какова истинная цель молитвы:

«Первая цель молитвы – это обращение: огонь Божий преображает наше сердце и делает нас способными видеть Бога, жить согласно Богу, жить ради других».

«Истинное поклонение Богу,- добавил Святейший Отец,- это отдача себя Богу и людям. Истинное поклонение – это любовь». Такое поклонение «не разрушает, а обновляет, преображает». 

В момент прощания с паломниками Папа обратился с особым приветствием к молодежи:


«Дорогие юноши и девушки, для многих из ваших сверстников начались каникулы, а для других это время экзаменов. Пусть Господь поможет вам провести этот период безмятежно, не теряя воодушевления веры».

http://ru.radiovaticana.va

пятница, 8 августа 2014 г.

Что такое гомеопатия? Ці татуіроўкі з’яўляюцца грахом?

Название гомеопатия, состоящее из двух слов - homofon и patia, - в дословном переводе на русский язык означает «схожее страдание» или лечение подобным методом, средством болезни - таким способом, какое течение она имела вначале. (similia similibus curantur»). Первые принципы этого лечения определялись желанием помочь человеку в том случае, когда все другие способы альтернативного лечения не принесли эффекта. Используя метод проб и ошибок, вёлся поиск лечения человека до сих пор неизведанными способами. 

По сегодняшний день феномен гомеопатии исследуется и поддаётся тщательной проверке. В 2003 г. участники Папского Совета по делам культуры и Папского Совета по вопросам межрелигиозного диалога назвали гомеопатию практическим осуществлением идей движения New Age (Новая Эра), что с некоторой точки зрения является правдой. Это движение связывает своё существование со спиритизмом, магией и тайным познанием, которое само по себе может сделать человека совершенным. †

Самым странным в гомеопатии является происхождение препаратов и желание лечить необычными способами. Знаменитые католические экзорцисты активно боролись и борются с гомеопатией, так как объясняют происхождение и силу ее препаратов содействием сил зла. 
    
Сами же гомеопаты дают этому повод, например, при получении лекарств, разбавляя их определённым количеством воды или алкоголя (порой дело доходит до абсурда – чем больше разбавлено водой, тем сильнее будет воздействие лекарства). 
   
 Абсурдным является также перемешивание микстуры определённым способом - снизу вверх или сверху вниз, потому что гомеопаты верят, что благодаря этому возрастает воздействие космической энергии на общее состояние человека. 
   
 Гомеопатия скрывается под маской гуманистического подхода к отдельному человеку: эффект соответствия определенного гомеопатического препарата конкретному человеку и его сложившейся ситуации, что больше связано с самовнушением, нежели с действительно оказанной помощью больному. 
    
Многие сетуют, что альтернативные лекарства не помогают, и только гомеопатические, произведённые вследствие вышеупомянутых магических стараний, результативны. Отец гомеопатии Ханеманн, её первый создатель, не грешил тем, что принадлежал к сторонникам спиритизма и окультизма, которые являются открытым «окном» или даже «дверьми» для воздействия сил зла на сознание человека, даже если это будет получено взамен за физическое здоровье. 
   
 В странах Германии, Швейцарии, Голландии и др. официально запрещено финансирование производства и социальных оплат таких препаратов из-за признания гомеопатии формой шарлатанства псевдоучёных, обогащающихся на беде человека. К сожалению, не совершена ещё конкретная оценка гомеопатических препаратов со стороны Костела. 
    
Тем временем Костел призывает нас прислушиваться к здравому рассудку и искать источник происхождения таких препаратов.

Кс. Антоний Грэмза


Ці татуіроўкі з’яўляюцца грахом?


Да майго вялікага здзіў­лення, я прачытаў у адным сур’ёзным выданні, што амаль кожны другі чалавек мае на сабе татуіроўку. Сёння думка зрабіць татуіроўку становіцца паўсюднай практыкай і абуджае шмат эмоцый. 

Хтосьці робіць сабе на целе адвольны знак, без аніякай развагі, іншы ж старанна абдумвае, што павінна аздабляць яго цела. Часцей за ўсё моладзь хоча мець татуіроўку, каб ганарыцца перад равеснікамі і перад грамадствам, асабліва таму, што гэта можа быць модна і прыгожа.
    
Многія ўрачы лічаць, што працэс татуіравання – гэта калечанне цела. У арганізм уводзяцца шкодныя для яго рэчывы. Часам здараецца, што гэта можа выклікаць утварэнне пухліны. А таму гэта ў пэўнай ступені шкодна. Татуіроўка – гэта калечанне свайго цела. Кніга Левіта ўзгадвае: “Дзеля памерлых не рабіце надрэзаў на целе вашым і не наколвайце пісьмёнаў. Я Пан” (Лев 19, 28). 

З гэтага біблійнага фрагмента вынікае, што Бог адназначна гаворыць – ніякіх татуіровак. Таксама няма чагосьці такога, як: веруючы робіць “хрысціянскія” татуіроўкі. Няма згоды на тое, каб зрабіць сабе крыж на руцэ ці плячы. Гэта не з’яўляецца годным спосабам паказаць, што я веруючы чалавек.

    Можна ўзгадаць шмат фрагментаў з Бібліі, дзе напісана, што наша цела – святыня Бога. Той, хто яго нішчыць, нішчыць Бога. Татуіраванне з’яўляецца знішчэннем цела, мы грашым супраць V Божай запаведзі – “не забівай”. Бог дае нам здароўе і прыгожае цела не для таго, каб мы потым калечылі іх. †


кс. Павел Салабуда


http://slowo.grodnensis.by/


среда, 30 июля 2014 г.

Рэкалекцыі для Сапраўдных Мужчын ў Тракелях ( 8 - 10 жніўня )

Шаноўныя мужчыны! 
Ёсць пытанні, на якія вы шукаеце адказаў? Ёсць прапанова.
Жанчыны! Не думайце за мужчын, проста перадайце ім гэту інфармацыю.
Мужчыны заўсёды былі моцнымі, былі падтрымкай і галавой сям'і. Жанчыны патрабуюць ад іх цвёрдасці, дзеці - мяккасці, а грамадства - стабільнасці. Як быць сапраўдным для ўсіх?
З 8 па 10 жніўня ў Тракелях адбудуцца  рэкалекцыі для Сапраўдных Мужчын. 


Дапамагаць, настаўляць і навучаць будзе кс. Віктар Ханько. Калі вам больш за 18 год і вы прыгатаваныя да зменаў, - запрашаем!

Інфармацыя па тэл.:
(029) 311 52 27 - Аляксандр

Папа Францішак сустрэўся з пяцідзясятніцкай супольнасцю

28 ліпеня 2014 г. Папа Францішак зноў наведаў Казерту (Італія), дзе быў з візітам у суботу, і сустрэўся з пастарам мясцовай пяцідзясятніцкай супольнасці Джавані Траэціна, сваім сябрам з часоў служэння ў Буэнас-Айрэсе. Сустрэча праходзіла ў пяцідзясятніцкім храме, які знаходзіцца на стадыі будаўніцтва.
У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі пратэстанцкіх супольнасцяў не толькі з Італіі, але і з ЗША, Аргенціны і іншых краін.
Як адзначыў Пантыфік падчас сустрэчы, некаторыя дзівяцца, што Папа паехаў, каб сустрэцца з пратэстантамі. “Я прыбыў, каб сустрэцца з братамі”, - сказаў Святы Айцец. Папа прызнаўся таксама, што можа мець спакусу, каб сказаць: “Я Касцёл, а вы секта”, бо “сярод тых, хто пераследаваў і асуджаў пяцідзясятнікаў”, былі таксама католікі. “Я пастыр католікаў, і я прашу ў вас прабачэння за тых братоў і сясцёр, якія гэтага не разумелі або былі спакушаны д’яблам”, - сказаў Пантыфік.

Папа дадаў, што “Езус маліўся аб адзінстве”. “Святы Дух чыніць разнастайнасць у Касцёле. Ён гэта робіць. Але той жа Святы Дух чыніць адзінства, і Касцёл з’яўляецца адзіным у разнастайнасці. Разнастайнасць, паяднаная Святым Духам”, - растлумачыў Папа, а таксама нагадаў пра “запаведзь, дадзеную Езусам свайму народу – каб былі адно”.

Святы Айцец адзначыў неабходнасць вандравання ў прысутнасці Бога, бо менавіта яна вядзе да братэрства паміж хрысціянамі. “Мы спыняемся, глядзім адзін на аднаго і бачым, што мы вельмі падобныя”, - сказаў Папа і заклікаў пяцідзясятнікаў паважаць “разнастайнасць дароў і гармонію харызматаў”, бо Святы Дух з’яўляецца “гармоніяй, якая стварае гэтую разнастайнасць”.

Гэта была першая ў гісторыі паездка Папы Францішка за межы Рыма выключна для таго, каб сустрэцца з пратэстантамі.

Пастар Траэціна, які прымаў удзел 1 чэрвеня 2014 г. у сустрэчы Папы з рухам “Абнаўленне ў Святым Духу” на Алімпійскім стадыёне ў Рыме, актыўна ўдзельнічае ў працэсе дыялогу паміж каталіцкімі і пратэстанцкімі харызматычнымі рухамі. 
http://be.radiovaticana.va/

среда, 23 июля 2014 г.

Папа Франциск: важно не то, что входит, но то, что выходит из уст и сердца


Перед чтением богородичной молитвы Angelus в полдень 13 июля Папа Франциск дал толкование притче о сеятеле. Обращаясь к многочисленным паломникам и верным, собравшимся на площади Святого Петра, Папа сказал:
«Дорогие братья и сестры, здравствуйте!
Евангелие этого воскресенья (Мф 13,1-23) показывает нам Иисуса, проповедующего на берегу Галилейского озера; поскольку Его окружила большая толпа, Он сел в лодку, отплыл немного от берега и проповедует оттуда. Говоря с народом, Иисус использует много притч: их язык, с образами, взятыми из природы и из ситуаций повседневной жизни, понятен всем.
Первая притча, которую Он рассказывает, является вступлением ко всем остальным: это притча о сеятеле, который щедро бросает семя на всякую почву. И истинным героем этой притчи является именно семя, которое приносит больше или меньше плода в зависимости от почвы, на которую оно упало. Первые три почвы бесплодны: упавшее при дороге поклевали птицы; ростки на каменистой почве сразу увяли, потому что не имели корней; семя, попавшее в терновник, заглушается колючками. Четвертая почва – это почва добрая, и только там семя пускает корни, прорастает и приносит плод.
В этом случае Иисус не только рассказывает притчу, но и поясняет ее ученикам. Семя, упавшее при дороге, указывает на тех, кто слушает возвещение Божьего Царства, но не принимает его; тогда неожиданно появляется лукавый и уносит его. Лукавому вовсе не хочется, чтобы семя Евангелия прорастало в сердце людей. Это первое сравнение. Вторым сравнением является семя, упавшее на каменистую почву: оно представляет людей, которые слушают слово Божие и принимают его сразу, но поверхностно, потому что не имеют корней и являются непостоянными; и когда приходят испытания и невзгоды, эти люди сразу падают духом. Третий случай – это семя, упавшее в терновник: Иисус поясняет, что речь идет о людях, которые слушают Его слово, но из-за мирских забот и искушения богатством оно заглушается. Наконец, семя, упавшее в плодородную почву, представляет тех, кто слушает слово, принимает и понимает его, и оно приносит плод. Совершенным образцом этой доброй почвы является Дева Мария.
Эта притча говорит сегодня к каждому из нас, как говорила к слушателям Иисуса две тысячи лет назад. Она напоминает нам о том, что мы являемся почвой, в которую Господь неустанно бросает семя Своего Слова и Своей любви. С каким настроением мы его принимаем? И можем спросить себя: с какой почвой можно сравнить наше сердце: с придорожной, с каменистой, с местом, поросшим терновником? От нас зависит быть доброй почвой без шипов и камней, но распаханной и заботливо возделанной, чтобы она могла принести добрые плоды для нас и для наших братьев.
И нам будет полезно не забывать о том, что мы также являемся сеятелями. Бог сеет добрые семена, и здесь мы тоже можем спросить себя: какое семя исходит из нашего сердца и наших уст? Наши слова могут сделать много добра, а также много зла; они могут исцелить, а могут и ранить; они могут ободрить и могут унизить. Запомните: важно не то, что входит, но то, что выходит из уст и сердца.
Богородица да научит нас, Своим примером, принимать Слово, хранить его и заставлять его приносить плод в нас самих и в других».
По материалам «Радио Ватикана»

суббота, 12 июля 2014 г.

Джон Башабора, вера і аздараўленне або кранальнае сведчанне маці

Хвала Хрысту!

На фоне папярэдніх падзей, а менавіта – прыбыцця ў нашу Гродзенскую дыяцэзію а. Джона Башаборы, я б хацела падзяліцца сваім перажытым духоўным досведам. 
І, перадусім, ува мне наспела вялікае жаданне падзяліцца з усімі цудам аздараўлення маіх дзяцей.

Мае дзве дачкі пакутавалі ад атапічнага дэрматыту. Былі асабліва цяжкія перыяды абвастрэння, калі на дзіцячай скуры ўтвараліся пухіры, з якіх цякла вадкасць і кроў ад пастаяннага часання. 

Праявы хваробы то ўзмацняліся, то слаблі, але ўвесь час прысутнічалі. Мы з мужам маліліся аб аздараўленні больш за два гады. І былі перыяды, калі мы адчувалі сябе асабліва нямоглымі, калі закрадаліся думкі аб тым, ці ёсць сэнс далейшай малітвы.
Але мы маліліся, разважалі над св. Пісаннем і вывучалі хрысціянскую літаратуру, якая б тычылася тэмы аздараўлення. І ў нас пачаў змяняцца падыход да хваробы, а канкрэтна – да атапічнага дэрматыту, як да чагосьці, што з’яўляецца чужым для нашых дзяцей. Неаднойчы наведвалі думкі аб волі Бога ў адносінах здароўя нашых дзяцей, але цяпер гэтае пытанне сталася неактуальным. 

Апостал Павел піша: “І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленне розуму, каб пазналі, якая ёсць воля Божая, што добрае і прыемнае ды дасканалае” (Рым 12, 2). Павярхоўна мы гэта і раней разумелі, але для таго, каб зразумець гэта сэрцам, неабходна было дзеянне звышнатуральнай сілы, якой з’яўляецца Дух Святы. Мы маліліся аб напаўенні Духам Божым, і мы Ім напаўняліся па меры нашага ўзрастання і па меры ўсвядомленага адкрыцця на дзеянні Бога.

Молячыся ў Духу і разважаючы з дня на дзень над словамі: “Ён узяў на Сябе нашыя немачы і панёс нашыя хваробы“ (Іс 53, 4), змянілася наша бачанне праблемы. У нашых малітвах прысутнічала падзяка за тое, што Бог праз смерць і уваскрасенне Свайго Сына ўжо даў нам тое, чаго мы з нецярпеннем выпрошвалі. Мы чулі радаснае пачуццё таго, што гэта адбудзецца. А калі быць больш дакладным, то ЯНО ўжо адбылося каля дзвюх тысяч гадоў таму на крыжы. Нам заставалася проста прыняць гэта, і дачакацца моманту, калі сімптомы хваробы знікнуць.

Прыйшоў час рэкалекцый з а. Джонам. Рось, 7 чэрвеня. Яго першая канферэнцыя… З навучна-тэарэтычнага пункту гледжання – ніякой структуры і багатага тэалагічнага зместу. Гэта былі простыя словы, якія прамаўлялі да сэрца. Ужо падчас гэтай канферэнцыі ўсе прысутныя былі пагружаны ў малітве. Гэта незвычайнае павольнае перапляценне канферэнцыі і малітвы, без дакладных межаў і рамак. Лёгка. Нетрадыцыйна і здзіўляльна! Ужо падчас той малітвы, калі праз вусны а. Джона бы пачулі аб тым, што людзі, якія церпяць ад харчовай алергіі, скурных захворванняў вылечаны, мы прынялі гэта з верай. У той момант мы не бачылі ніякіх праяваў аздараўлення нашых дзяцей, але мы, як тая жанчына, якая дванаццаць гадоў цярпела ад крывацёку (Матф 9, Мар 9, Лук 8), паверылі, што ў тую хвіліну нашыя дзеці аздаравіліся. Я і мой муж (як ён мне прызнаўся адразу пасля малітвы) адчулі, што пачутыя словы былі скіраваныя да нас. Прызнаюся, што сумневы стараліся зруйнаваць эйфарыю. Але ўсе сумневы, якія зараджаліся, мы душылі на падставе надзеі і веры ў Божыя абяцанні.

Прайшло яшчэ вельмі мала часу, але ў нас няма нагоды засумнявацца, што нашыя дзеці аздаравіліся ад дэрматыту. Нашыя дачкі ядуць тое, аб чым раней толькі марылі, гледзячы на іншых дзяцей, і не церпяць ад праяваў хваробы, якая мучыла іх ад нараджэння. Дзякуй Богу! Наша мысленне наконт хваробы кардынальна змянілася – ад звавроту да Бога выключна як да аптэчкі да зразумення таго, што Бог ужо ўсё для нас зрабіў яшчэ да нашага нараджэння, нам неабходна толькі паспець для таго, каб прыянць яго дар.

Мы дзякуем асабліва тым святарам, якія даюць надзею, і адпамагаюць адкрываць у нас усё тое, што было закладзена Богам. А. Джон – прадстаўнік духоўнага правадыра. А рэкалекцыі ў Росі 0 месца, якое дапамагае ў ажыўленай малітве. Сцвярджаць, што там асаблівая прысутнасць Бога без сэнсу, бо Бог ёсць паўсюдна сярод нас і ў нас саміх. Часцей за ўсё нам неабходныя асаблівыя абставіны – знешняя дапамога – якая дазволіць нам адкінуць нашы стэрэатыпныя думкі, усё тое, што нам перашкаджае адчуць Божую прысутнасць, падтрымку і Любоў. 

Часам, з простага падняцця рукі ў нашай свядомасці пачынаецца працэс пераадольвання гэтага бар’еру. Тады чалавек перастае клапаціцца пра тое, якое ён зробіць уражанне. Пачынае будавацца простая сувязь чалавек-Бог, а ўсё астатняе – другараднае. Канешне, я не сцвярджаю, што выключна жэстам рукі можна наблізіцца да Бога. Духоўная складальная тут неад’емная і нельга забываць пра плён. Але мова цела і эмоцыі дапамагаюць чалавеку адкрыцца Божай прысутнасці. 

Бо чалавеку ўласціва праяўляць эмоцыі ў часе перамогі любімай каманды ці на музычным выступе. Мы радуемся на днях нараджэння і вяселлях. Няўжо ў нас няма прычыны радавацца разам са сваімі баратамі і сёстрамі ў Хрысце падчас малітоўных сустрэч? Гэта выглядае дзіўна? Чаго ж мы чакаем, калі і вучні перажывалі падобнае, пачынаючы з Сёмухі (Дз 2, 2).

Прайшлі гады, але Дух Святы не змяніўся, і моц Яго дзеяння не саслабла.

                                                                                                                                        Ірэна К.


среда, 18 июня 2014 г.

"Просите у Бога много " (свидетельство)

"Праздник Сошествия Святого Духа имеет исключительное значение для христиан. 
Иисус, будучи, как Он сам говорит, путем, истиной и жизнью, ведет нас к нашему Небесному Отцу. Но Святой Дух — это Их любовь в нас. 

Только наполненный Духом Святым христианин способен идти за Иисусом, будучи всегда в правде перед собой, ближними и Богом, способен жить в святости, по-христиански радостно, быть всегда исполненным любовью.

Бог как Отец всегда заботится о своих детях и посылает своих пастырей «на жниво». Особое служение Бог доверил кс. Джону Башабора из Уганды, который 7-8 июня провел реколлекции в приходе Святой Троицы в Росси для около 3 тысяч людей на праздник Сошествия Святого Духа. Формат реколлекций был обычным для подобных духовных упражнений: слово Божье, исповедь, прославление, Адорации, молитва об исцелении, духовном и физическом, — то, чем были наполнены реколлекции. 

Кс. Джон Башабора делился своим даром проповедования слова Божьего, которое отличалось необычной формой Евангелизации, — маленькие инсценированные истории из жизни многих людей, показывающие проблемы людей, отделяющие их от Бога. Истории оказались настолько наглядными и правдоподобными, что присутствующие без труда действительно узнавали в них себя, осознавая, насколько их любит Бог, и как они ответили на Божью любовь своим недоверием и грехами.
Примечательным было то, что значительная часть участников реколлекций — это молодежь, на которую кс. Джон Башабора возлагает особые надежды в деле Евангелизации во всем мире.

Участники реколлекций просили Бога о «дожде» Святого Духа, чтобы Он заполнил всю их жизнь, просили о «дожде» благословений, милостей, харизм. Кс. Джон Башабора призывал просить Бога много: дары Святого Духа для каждодневного христианского служения и собственного созидания, а также дары Святого Духа для созидания не только собственного, но и всей Церкви. Радость, исцеляющий души смех, исповедь, прощение, обращение, милосердие, любовь, глубокое переживание присутствия Бога, — вот то, что подарил Святой Дух всем участникам реколлекций.
Удивительно символичным оказалось количество священников, присутствующих на реколлекциях: 33 священника несли свое служение Богу и людям через таинство исповеди. Всех участников реколлекций поприветствовал бискуп Александр Кашкевич, который поблагодарил организаторов реколлекций и кс. Джона Башабора и благословил всех присутствующих."



Виктория

пятница, 13 июня 2014 г.

" Свидетельство наше плодотворно лишь тогда, когда говорим делами."

 13 июня - Торжество 
Святого Антония Падуанского

Кто наполнен Духом Святым тот говорит на иных языках. Иные языки - это иные способы свидетельства о Христе, а именно смирение, скромность, долготерпение послушание.. 

Говорим на них тогда, когда другие видят их в нас. 

Свидетельство наше плодотворно лишь тогда, когда говорим делами.  И поэтому прошу вас, пускай умолкнут слова, а откликнутся дела ! 

Однако у нас  полно слов, а дел - настоящая пустыня..

Апостолы говорили так, как им Дух Святой позволял говорить.  Блажен тот, кто свидетельствует так как Дух Святой ему преподаст, а не его собственные ощущения...

Пусть наши речи соглашаются с тем, что Дух Святой поручает нам говорить. 

Молим Его смиренно и усиленно о благодати, чтобы мы смогли вновь осуществить день Пятидесятницы через освящение пяти чувств и исполнение десяти заповедей.

Молим о Духа истинного покаяния и Огонь свидетельства, чтобы мы, Им   просветленные и зажженные - смогли созерцать Триединого Бога среди святых."


 Святой Антоний  Падуанский,  Проповеди  I, 226




Краткое жизнеописание Святого Антония

Антоний Падуанский, Антоний Лиссабонский (Antonius Patavinus) (1195, Лиссабон — 13 июня 1231, Верона), прославленный святой Западной Церкви, один из виднейших деятелей Францисканского ордена.

Родился, согласно поздней традиции в рыцарской семье Мартина и Марии (де Буйон), при крещении получил имя Фердинандо. В 1179 родители отдали мальчика в школу при кафедральном соборе, где он изучал тривиум и квадривиум.

Закончив школу, в возрасте 15 лет Фердинандо вступил в монастырь ордена регулярных каноников святого Августина, а через 2 года — в монастырь Святого Креста в Коимбре, древней столице Португалии, славившийся своей строгой духовной дисциплиной. Восемь лет, проведенные в монастыре, Фердинандо, как свидетельствует его житие, занимался изучением Св. Писания и сочинений Отцов церкви, в дальнейшем знание Библии и ее толкований сделали его одним из величайших комментаторов библейских текстов.

В 1220 Фердинандо был рукоположен в сан священника. В том же году в Коимбру из Марокко были привезены мощи пяти францисканских монахов.пострадавших за веру,— повторение их подвига стало заветной мечтой Фердинандо. Незадолго до этого несколько францисканцев, прибывших в Португалию для организации миссии, основали близ монастыря Святого Креста монастырь святого Антония. Летом 1220 Фердинандо уже покинул монастырь и вступил во францисканский орден, сменив имя, — с тех пор его стали называть Антонием.

Стремление к духовному подвигу и мученичеству подвигли его к плаванию в Африку, однако жестокая лихорадка, поразившая святого в Марокко, вынудила его вернуться. Корабль в непогоду был отнесен на восток и через несколько дней был прибит к берегу Сицилии. Антоний был принят во францисканский монастырь близ Мессины. В 1221 по приглашению собратьев по ордену Антоний отправился на генеральный капитул в Ассизи, после которого ему было предложено перейти в монастырь Монте Паоло в Северной Италии близ Форли, близ которого в пещере на склоне горы он и поселился.

В 1222 Антоний присутствовал на рукоположении священников из доминиканского и францисканского орденов, здесь — ввиду отсутствия ожидавшихся проповедников — ему, до того работавшему на кухне и мывшему посуду, было предложено прочитать проповедь. Глубина его знания Святого Писания и тонкость толкования текстов поразили слушателей и вскоре его слава проповедника начала расти. На запрос можно ли брату Антонию читать богословие в школе для молодых монахов ордена, святой Франциск ответил кратким письмом, обратившись к Антонию как к своему епископу, с разрешением читать теологию, «дабы не погасил дух молитвы и благочестия». С этого времени имя святого Антония открывет ряд великих францисканских ученых, среди которых Роджер Бэкон, святой Бонавентура, Дунс Скот.

Примерно через год, осенью 1224, святой Антоний был направлен во Францию читать лекции во французских монастырях в Монпелье и Тулузе, где он пробыл до 1227. В 1226 на провинциальном капитуле в Арле, во время проповеди Антония, явился св. Франциск с крестообразно поднятыми руками и благословил проповедника.

В 1227 назначенный после смерти Франциска генералом ордена Иоанн Паренти доверил Антонию в управление самую большую и важную для ордена провинцию — Северную Италию. По словам современника, церкви Северной Италии были полны кающихся, проповеди Антония слушали до 30 тыс человек под дождем, тиран Вероны Эццелино смягчил по требованию Антония свои жестокости.

В конце 1227 Антоний впервые посетил Падую, провел в ней всю зиму и написал свои «Воскресные проповеди» (Sermones Dominicales). Публикация «Проповедей» стала для ордена важнейшим событием, так как до этого собственно францисканской литературы почти не существовало. Уже поселившись в Падуе святой Антоний написал второй сборник своих проповедей «Проповеди на праздники» («Sermones Festivi).

Около 1230 в Ассизи Святой Антоний сложил с себя обязанности провинциала Северной Италии и отправился в монастырь Кампосампьеро, неподалеку от Падуи. По просьбе святого почитатель и близкий его друг, строитель монастыря граф Тиссо сделал ему келью в ветвях густого старого ореха, откуда после дневных молитв Антоний спускался лишь на ночь.

Именно здесь, в ветвях старого дерева, графу было видение: в лучах яркого света стоял Антоний с Младенцем Христом на руках. Изображение этого видения и стало основным в иконографии святого.

Антоний Падуанский умер 13 июня 1231. Сразу после похорон его гробница стала местом паломничества; уже 30 мая 1232 Антоний был канонизирован. Специально для канонизации святого была написана самая рання биография Антония — «Assidua».

В 1232 началось строительство собора во имя нового падуанского святого (завершен в целом к 1263). Главная святыня храма — мощи святого Антония — хранятся в часовне его имени. Во время переноса мощей святого, Бонавентурой было обнаружено, что язык Антония, великого проповедника Христова учения, остался нетленным. 16 января 1946 папа Пий XII провозгласил св. Антония Учителем Церкви и присвоил ему титул «Евангелический Доктор» (Doctor Evangelicus).

вторник, 10 июня 2014 г.

a.Джон Башабора у Росi i Лiде : сведчаннi , фотарэпартаж






*   *   *







*   *   *

Айцец Джон Башaбора, святар з Уганды, харызматык, доктар тэалогіі духоўнасці, псіхолаг, нарадзіўся ў 1946 годзе ва Угандзе. У 1972 годзе прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне містычнага багаслоўя ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Пасля вяртання ў родную дыяцэзію заснаваў дзве пачатковыя і дзве сярэднія школы, а таксама два дзіцячыя дамы, у якіх знайшлі прытулак ўжо больш за пяць тысяч сірот. З'яўляецца дыяцэзіяльным каардынатарам Каталіцкага абнаўлення ў Духу Святым і членам Нацыянальнага Таварыства заступніцкай малітвы, якое праводзіць рэкалекцыі і харызматычныя малітоўныя сустрэчы таксама па-за межамі Уганды. Адна з такіх сустрэч нядаўна прайшла на Народным стадыёне ў Варшаве, сабраўшы каля 60 тысяч вернікаў.

понедельник, 9 июня 2014 г.

"Мы павінны прапаведваць Таго, у Каго мы паверылі і дзейнічаць суадносна."

7-8 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Троіцы ў Росі адбыліся рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Джон Башабора. 

Маючы свабодную хвіліну, ён згадзіўся адказаць на некалькі пытанняў для grodnensis.by.

Ці гэта Ваш першы візіт у Беларусь? Якія былі Вашыя першыя ўражанні, адчуванні, калі Вы ступілі на гэтую зямлю?

Так, я тут першы раз і вельмі ахвотна прыехаў сюды. Вельмі шмат чуў пра гэты народ, пра тое, што ён вельмі мірны і спакойны. Я ўбачыў гэтую краіну вельмі зялёнай і для мяне гэта яшчэ адно сведчанне аб прысутнасці Бога. Вельмі захапляльна! Я адчуваю сябе як дома, адчуваю тут супакой. У гэтый частцы свету я адкрыў для сябе нашмат больш, чым давялося пачуць з вуснаў іншых людзей.


Шаноўны айцец, калі ласка распавядзіце пра Ваш прыход да веры і пра тое, як Вы адчулі сваё пакліканне.

Cкарб веры я атрымаў ад сваіх родных. Яны першыя адкрылі мне веліч, прыгажосць і дабрыню Езуса ў форме апавядання біблейскіх гісторый. І гэта, на мой погляд, вельмі добрая форма навучання, якая дае моцны педагагічны эфект.

Сваё пакліканне да святарства я адкрыў дзякуючы свайму сямейнаму асяроддзю, асабліва дзякуючы сваім бабулі і дзядулі. Калі мне было 6 год, я першы раз сказаў, што хачу стаць святаром, і з таго моманту я імкнуўся да святарства, каб стаць менавіта святаром для Хрыста, гэта вельмі захапляльна – стаць святаром для Хрыста! 

Вяртаючыся з касцёла дадому, я пачынаў прадстаўляць сябе святаром і рабіць тое, што звычайна робяць святары: цэлебраваць св. Імшу. Затым сваім дзядулі і бабулі я сказаў, што хачу быць святаром. Тады бабуля запытала мяне: Чаму ты хочаш ім стаць? Адкуль у цябе такое прагненне? Гэтыя пытанні пабуджалі мяне да глыбейшай задумы і яшчэ больш узмацнялі прагненне. Калі я крыху пасталеў, Божае Слова сталася маім настаўнікам. Перад тым, як пайсці ў семінарыю, падчас казання я пачуў з вуснаў святара такія словы: Калі зярно не памрэ, то яно не выдасць плён. 

Слухаючы сваім юнацкім сэрцам гэтыя словы я зразумеў, што перш павінен памерці, прапаведуючы Божае Слова, каб прынесці плён у будучыні. Таксама я ўсвядоміў сабе, што Хрыстос валодае моцай прыносіць нам аздараўленне, што Езус праганяе зло, д’ябла. Калі святары прыходзілі ў маё роднае паселішча, яны бачылі, наколькі шмат людзей памірае, памірае ад розных хваробаў. На той час у нашых умовах было толькі тры святары, якія абслугоўвалі вельмі вялікую тэрыторыю. Назіраючы, за тым, як яны прыходзяць ў нашыя дамы і бачаць гэтых паміраючых, я самому сабе задаў пытанне: Чаму негледзячы на тое, што святары сярод нас, столькі маладых людзей ўсё роўна памірае? Тады я запытаў Езуса: Езу, ты сказаў, што Ты, як Святар аздараўляў людзей, але цяпер Ты ў небе, а мы - Тваё Цела, ці магу я маліцца і прызываючы Цябе, ў Тваё Імя, накладаць рукі і аздараўляць іншых? 

Я папрасіў аб гэтым пасля 11-ці гадоў святарства. Нават цяпер, крочанне за Хрыстом, для мяне з’яўляецца вялікім і сур’ёзным заданнем і я ганаруся, што магу гаварыць пра Яго, але адначасова незадаволены сабой, з-за сваёй грахоўнасці. Гэта вельмі страшная рэч. Аднак мы павінны ўвесь час паўставаць з граху і вяртацца да Яго. Ён паказвае мне сваю вялікую любоў, калі я адчуваю сваю духоўную маласць. Ён робіць вельмі шмат цудаў, паказваючы, што гэта не мая заслуга, гэтыя цуды не залежаць ад мяне, але ад Яго. 

Так, гэта вельмі кранальны момант. Калі я гавару аб Божай любові, гэтую Любоў я адчуваю. Бог паслугоўваецца мною, найменшым сярод усіх і адным з грэшнікаў. Захапляюся бачачы цуды, якія Ён робіць, незалежна ад маіх заслуг і намаганняў. Як у тыя часы, таксама і сёння Ён не спыняецца аздараўляць людзей. Я думаю, што сёння, шмат людзей атрымала аздараўленне, нават без маіх працяглых малітваў і казанняў.


Вы маглі б сказаць пра галоўныя перашкоды, якія не даюць людзям крочыць Божым шляхам?

Мне выдаецца, што людзі, якія трымаюць уладу ў маёй краіне наклікаюць Божы гнеў. Яны ствараюць такое заканадаўства, якое настройвае людзей супраць Бога. Выходзіць так, што ўсяму (прагрэсу, развіццю, рэд.) перашкодай з’яўляецца Бог, сем’і. Яны паказваюць сваю злосць, намагаючыся стварыць атмасферу адрынутасці людзей Богам, паказаць іх нікчэмнасць. 

Складваецца такая сітуацыя, што з аднаго боку людзі вераць у Бога, але з другога боку яны гневаюцца на сваіх бліжніх. Гэтую злосць і напружанне можна адчуць у маім грамадстве, і, мне здаецца, што можа стацца прычынай пачатку пераследу і насілля. Калі мы вызнаем веру ў Бога, то мы не можам ствараць атмасферу адрынутасці. І, канечне, яны асуджаючы нас, гавораць пра нашую грахоўнасць. Аднак Езус кажа, што Я не прыйшоў асуджаць, але збаўляць.

Хачу сказаць, што ўрад у маёй краіне прыкладае намаганні, каб знішчыць інстытут сям’і. Даходзіць нават да таго, што яны кожнаму дзіцяці даюць прэзерватывы. Вось я і пытаю ў іх: Навошта вы так робіце? Яны пойдуць да сябе дамоў і што з гэтым будуць рабіць? Пазней, яны здзіўляюцца, чаму ж гэта няма дзяцей у сем’ях? Мы пакліканыя гаварыць праўду, і менавіта праўда зробіць нас свабоднымі, хоць мы можам за яе памерці, аднак выбіраючы жыццё паводле праўды, людзі выбіраюць добры шлях.


Як Вы думаеце, на чым Касцёл павінен засяродзіцца ў сваёй дзейнасці, каб як мага больш людзей сталі на шлях духоўнай адновы?

Касцёл перш за ўсё павінен выйсці насустрач маладым людзям, пачаць размаўляць з імі на іх мове. Наведваючы Польшчу, якая з’яўляецца вельмі каталіцкай краінай, я убачыў шмат маладых мінакоў на вуліцы, ў вушах якіх былі навушнікі. Дык вось, калі такая моладзь прыходзіць у касцёл і чуе стомленым голасам словы, кшталту: Езус ёсць сярод вас..., Езус вас любіць... – гэта іх не пераконвае, яны не ў стане зразумець такога тыпу мовы. Мяркую, што мы павінны, як мага больш маладых людзей уцягваць дзейнічаць на карысць Новай Евангелізацыі. 

Аднак найперш, мы павінны перайсці на іх мову, іх спосаб экспрэсіі, толькі так мы можам данесці ім праўду аб Хрысце. Таксама думаю, што ўсходнія краіны, які маюць моцную традыцыю, маюць святароў, якія гатовыя дапамагчы маладзёнам сваёй парадай. У век сучасных камунікацый, святар тым больш павінен валодаць неабходнай інфармацыяй, але перш за ўсё ён не можа згубіць здольнасці гаварыць ад шчырага сэрца пра Таго, у Каго ён верыць. 

Бог найперш прамаўляе да сэрца святара і тады святар з багацця свайго сэрца прамаўляе да іншых сэрцаў. Менавіта гэта прыносіць эфект, гэта спрацоўвае. Калі праз сэрца святара прамаўляе Святы Дух, гэта прыносіць сапраўдны плён. Гэта з’яўляецца нашым найвялікшым выклікам на сёння. Вы прамаўляеце да людзей, а Езус змяняе іх жыцці. Тым не менш, найбольшай нашай заклапочанасцю павінна быць нашая грахоўнасць.

Мы павінны прапаведваць Таго, у Каго мы паверылі і дзейнічаць суадносна. Гэта сапраўды складана. Мы патрабуем Святога Духа, малітвы і заступніцтва іншых. Мы вельмі шчаслівыя, што вялікая колькасць свецкіх асоб знаходзіцца побач, молячыся з намі ў храме.


Сярод тых, хто наведваў харызматычныя рэкалекцыі ў Росі, давялося сустрэцца з неадпаведным, нехрысціянскім стаўленнем некаторых людзей, да фізічных аздараўленняў. Што б Вы маглі ім параіць?


Калі прапаведуючы Слова, адбываюцца аздараўленні, фізічныя аздараўленні, то гэтая выключная з’ява мае больш глыбокі сэнс, аздараўленне закранае найперш маю душу і розум. Езус, толькі Ён, з’яўляецца Тым, Хто мае моц нас аздаравіць.

Cатана намагаецца будаваць сваё валадарства, каб нас бянтэжыць і прыніжаць. Аднак намаганні злога будуць знішчаныя ў моманце, прыняцця Бога ў нашае жыццё. Ён аздараўляе нас перш за ўсё духоўна, а цялесныя аздараўленні з'яўляюцца наступствам духоўнай перамены.



Чаго Вы б хацелі пажадаць людзям ў Беларусі, а асабліва тым, хто прысутнічае на гэтых рэкалекцыях?

Я хачу памаліцца за тое, каб мы моцна ўсвядомілі, што Бог прысутны сярод нас. Яго можна адчуць у атмасферы ўзаемнай братэрскай любові. Давайце задумаемся над словамі св. Яна апостала, які кажа, што немагчыма любіць Бога, не любячы бліжняга. Калі мы любім адзін аднаго, тады наш прыклад пачынае прыцягваць іншых. Таксама мы павінны зразумець, што не любоў з’яўляецца богам, але Бог ёсць Любоў. Апошнім часам людзі часта вымаўляюць слова “любоў”, маючы на ўвазе яе цялесны аспект. Менавіта такое разуменне знішчае людскую годнасць. Аднак толькі Бог ёсць Любоў і Ён з’яўляецца яе крыніцай. Таму я малюся, каб людзі сталі на шлях Сапраўднай Любові і зразумелі, што Ён ёсць Любоў і толькі тады, мы зможам палюбіць адзін аднаго.



Размаўляў кс. Юрый Жэгарын


http://grodnensis.by/