среда, 14 ноября 2012 г.

МОЛИТВА За отца Джеймса Maнъякала


МОЛИТВА
За отца Джеймса
Mанджакала

Господи, Иисусе Христе, Сыне Бога Живого, Твоя воля в том, что бы Евангелие было проповедано всем народам, и чтобы все могли познатьТвою волю и спастись. Я благодарю Тебя и прославляю Тебя за то, что Ты призвал отца Джеймса Mанджакала и сделал его апостолом, который проповедует по всему миру и молиться за обилие Божьих благословений для всех народов. Я молюсь, чтобы Ты наполнил его Духом мудрости и силы, когда он откроет уста, чтобы свидетельствовать Твою бескомпромиссную  и полную силу слова. Дай ему Благодать и святость, дабы плодами его молитв о других были обращения, исцеления и чудеса, приводящие их к Тебе и в Твое Царствие. Господи, иди с ним, куда он идет и пребывай с ним во всем, что он делает. Держи его в святости и здоровьи тела и души. Защити его от всякого зла, опасности и несчастных случаев в его тяжком и рискованном деле евангелизации, даже среди мусульман, а также в его непрерывном и долгом путешествии по воздуху и на суше.

Господи, благодарю Тебя за то, что услышал мои молитвы и что благословляешь отца Джеймса и его служение.

(некоторое время, пребывайте в благодарении и поклонении, считая, что ваша молитва была выслушена.)

Господи, дай мне участие в изобилии Твоих благословении, спускающихся на нас в учении, Пр. Мессе, молитве и посте отца Джеймса и одари меня тем, в чем я нуждаюсь.

Спасибо, Иисус. Слава Тебе, Иисус. Аминь!

Прочтите: 1раз ОТЧЕ НАШ, 1 раз Радуйся Мария и 1 раз СЛАВА ОТЦУ.
(Матфея 28:18-20, Деян 4,29-30, Исаии 43,2-4, Ефесянам 1:1-4, Колоссянам 4,3; Фил 4,6,19, 1 Тим 2:3-4, 1 Фессалоникийцам 5 ,12-13)


MODLITWA
Za Ojca Jamesa Manjackala

Panie Jezu Chryste, Synu Boga Żywego, Twoją wolą jest, aby Ewangelia była głoszona wszystkim narodom i by wszyscy mogli poznać Twoją wolę i byli zbawieni. Dziękuję Ci i wychwalam Ciebie za to, że powołałeś Ojca Jamesa Manjackala i uczyniłeś go Apostołem, nauczającym na całym świecie i modlącym się o obfitość błogosławieństw Bożych dla wszystkich ludzi. Modlę się, abyś napełniał go Duchem mądrości i mocy, kiedy będzie otwierał usta, by głosić Twoje bezkompromisowe i pełne mocy słowa. Daj mu łaskę i świętość, aby owocami jego modlitw za innych były nawrócenia, uzdrowienia i cuda, prowadzące ich do Ciebie i do Twego królestwa. Panie, idź z nim, gdziekolwiek on idzie i bądź z nim we wszystkim, co on czyni. Utrzymuj go w świętości i zdrowiu na ciele i duszy. Chroń go przed wszelkim złem, niebezpieczeństwami i wypadkami w jego ciężkiej i ryzykownej pracy ewangelizacyjnej, nawet wśród muzułmanów, oraz w jego ciągłych i długich podróżach w powietrzu i na lądzie.
Panie, dziękuję Ci, że wysłuchałeś moją modlitwę i pobłogosławiłeś Ojca Jamesa i jego dzieło.
(Przez pewien czas trwaj w dziękczynieniu i adoracji, wierząc, że twoja modlitwa została wysłuchana.)
Panie, daj mi udział w obfitości Twoich błogosławieństw, spływających na nas przez nauczanie, Msze święte, modlitwy i posty Ojca Jamesa i obdarz mnie tym, czego potrzebuję.
Dziękuję Ci, Jezu. Chwała Tobie, Jezu. Amen!
Odmów:  jedno OJCZE NASZ, jedno ZDROWAŚ MARYJO i jedno CHWAŁA OJCU.
(Mt 28,18-20;Dz 4,29-30;Iz 43,2-4; Ef 1,1-4;Kol 4,3;   Flp 4,6,19;1Tm 2,3-4;1Tes 5,12-13)

понедельник, 12 ноября 2012 г.

Вынікі онлайн-канферэнцыі на сайте "Catholic.by" на тэму «Зняволенне злым духам. Экзарцызмы»

З 30 кастрычніка па 7 лістапада на нашым сайце можна было пакінуць пытанні да онлайн-канферэнцыі, прысвечанай тэме «Зняволенне злым духам. Экзарцызмы». На пытанні наведвальнікаў Catholic.by адказваў экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч.
Ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Святарскае пасвячэнне атрымаў 30 мая 1998 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Працаваў у пабернардынскім касцёле ў Гродне, сёння — кусташ санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі. У 2011 годзе быў прызначаны экзарцыстам.
Кс. Чэслаў Паўлюкевіч: «Хачу падзякаваць за дасланыя пытанні. Вельмі рады, бо той, хто задае пытанні, шчаслівы. Аб гэтым кажа Езус: «Хто шукае, той знойдзе». Некаторыя пытанні закранаюць вельмі глыбокую тэматыку, на якую можна было б зрабіць канферэнцыю. Таму, думаю, некаторыя адказы народзяць яшчэ больш пытанняў. І гэта таксама цудоўна»

1. Павал, 34 гадоў, Менск
Паважаны кс.Чэслаў, скажыце калі ласка, што ёсць грэх, які сэнс укладваецца ў гэтае слова, ці можа чалавек уразумець існасць гэтага паняцця? Бо не аднойчы даводзілася самому сабе заўважаць, што ведаючы запаведзі, не маю яснага разумення што ёсць грэх. Якія крытэры трэба выкарыстоўваць для яго вызначэння? Бо так ці іначай, але усё адно грахоў сваіх не бачыш. Вялікі дзякуй за увагу.


У пункце 1440 Катэхізіса Каталіцкага Касцёла сказана, што грэх — гэта перш за ўсё абраза Бога, разрыў зносінаў з Ім. Грэх таксама наносіць шкоду зносінам з Касцёлам — жывымі людзьмі. Напэўна, нас вучылі, што грэх — гэта парушэнне Божых і касцёльных запаведзяў. І такое паняцце граху маюць многія. Таму кажуць: я нікога не забіў, нікога не зарэзаў, не быў трыццаць гадоў у споведзі, але ніякіх грахоў у мяне няма.

Але мы ведаем, што грэх — гэта невыконванне таго, да чаго я пакліканы, значыць невыконванне Божай волі ў дачыненні да мяне. Бо адкідваю тое, да чаго заклікаў мяне Бог. Я называю гэта «таямніца граху», калі чалавек, жывучы ў грахах, іх не бачыць. Калі ж чалавек становіцца ў праўдзе і бачыць свой грэх — гэта вялікая ласка. Пра гэта кажа і Езус: калі становімся ў праўдзе, то праўда нас вызваляе і аздараўляе. 
І крыху пра другую частку пытання адносна таго, як убачыць грэх. Адной з умоваў споведзі з’яўляецца рахунак сумлення, калі чалавек павінен звярнуцца да Святога Духа, просячы Яго асвяціць нас, каб мы маглі ўбачыць грэх. Падобна таму, як падыходзім да святла, каб упэўніцца, чыстае ў нас адзенне ці не. Таму заўсёды неабходна прасіць аб такім духоўным прасвятленні.

2. Наталья, 33 гадоў, Полоцк
Может ли экзорцист приехать на дом в случае необходимости


Канечне, калі ёсць такая неабходнасць. Да таго ж у рытуале экзарцызму ёсць экзарцызм месца, паколькі бывае знявольванне не толькі чалавека, але і месца.

3. Святлана, 24 гадоў, Мінск
Як адрозніць апантанасць ад псіхічнага захворвання?


На гэтую тэму прысвячаецца шмат сустрэч экзарцыстаў і канферэнцый. Сапраўды, мяжа паміж захворваннем і апантанасцю можа быць вельмі тонкай і вельмі складана адрозніць. Бо праяўленні апантанасці могуць быць такімі ж як сімптомы хваробы. Многія экзарцысты лічаць, што калі чалавек хворы, то таксама можна маліцца аб яго аздараўленні.

4. alex, 27 гадоў, Minsk
Может ли человек умереть при изгнании демона?
Гэта пытанне, мне здаецца, можна было б пашырыць: ці можа чалавек памерці за смачным абедам, ці можа памерці за рулём аўтамабіля, ці можа памерці, калі глядзіць тэлевізар? Гэты спіс можна было б працягнуць. Чалавек можа памерці ў любы момант свайго жыцця. Толькі не ведаем, калі гэты момант наступіць: сёння, заўтра ці праз сто гадоў.

5. alex, 27 гадоў, minsk
Сколько времени понадобится, чтобы изгнать демона?
Вядомы выпадкі, пра якія распавядаў экзарцыст а. Руфус Перэйра, калі ён маліўся над чалавекам і вызваленне адбылося на працягу некалькіх секунд. Але вядомы выпадкі, калі чалавек быў зняволены ўсё сваё жыццё, над ім маліліся, але вызваленне не адбывалася. Такім чынам, вызваленне можа адбыцца ўжо праз пару секунд малітвы, а магчыма, для гэта прыйдзецца маліцца дастаткова доўга.

6. alex, 27 гадоў, Минск
Сколько в Гродненской обл. экзорцистов?


У гэтым пытанні, на жаль, я не кампетэнтны.

7. Michail, 22 гадоў, Менск
Вы смотрели фильм «Изгоняющий дьявола» (The Exorcist, 1973, США)? Если да, то что можете сказать о нем? Как вообще относитесь к фильмам подобного рода?


Я не глядзеў гэты фільм. У цэлым да такіх фільмаў стаўленне такое: калі гэта фільмы, якія можна аднесці да катэгорыі фільмы-жахаў і пасля іх прагляду чалавек не можа спакойна ўвайсці ў цёмнае памяшканне ці спаць па начах, думаю, не трэба напаўняць сябе жахамі, бо пасля могуць быць нядобрыя наступствы.

8. Валянціна, 30 гадоў, Мінск
Хто можа стаць экзарцыстам і што для гэтага неабходна?


Для таго, каб быць экзарцыстам, неабходна быць святаром у Каталіцкім Касцёле, а экзарцыстам прызначае біскуп.

9. Данута, 23 гадоў, Мінск
Паважаны кс. Чэслаў, скажыце, калі ласка, з якімі справамі (якія часта нам здаюцца спецыфічнымі праблемамі), не трэба звяртацца да экзарцыста? Як вы ставіцеся да праграмы «Бітвы экстрасэнсаў» і г.д.? Дзякуй.


З якімі пытаннямі не трэба звяртацца да экзарцыста? Цікавае пытанне, таму што з многімі пытаннямі да яго не трэба звяртацца (усміхаецца — Рэд.). Калі гэта праблемы любых сфер нашага жыцця, то можна звярнуцца да любога святара, бо ён мае пакліканне маліцца над людзьмі, аб вырашэнні іх праблем. Адносна другой часткі пытання скажу, што трэба задаць пытанне: якую мэту ставяць такія перадачы? Мы ведаем, што «Бітва экстрасэнсаў» — гэта проста шоу-праграма і, думаю, што да яе трэба ставіцца як да любых шоу-праграм. Калі ж яна напаўняе тваё жыццё пэўнымі каштоўнасцямі, то можна адносіцца станоўча. А калі нічога не дае, а часта ўводзіць у рознага роду зманы і з’яўляецца сумненне, асабліва што датычыць хрысціянскай веры, тады неабходна ставіцца негатыўна.

10. Марина, 20 гадоў, Минск
Скажите пожалуйста, какие последствия могут нести за собой проклятия в семье, привороты, заговоры и т.д. Влияют ли они на остальных членов семьи и как от этого всего избавиться?


Калі пачаць з сям’і, то ведаем, што яна з’яўляецца ячэйкай грамадства. У Бібліі знойдзем азначэнне сям’і, якое дае сам Бог і якое кажа пра аддзяленне дзяцей ад бацькоў: «Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і стануць яны адным целам» (Быц 2, 24).  І падчас сакрамэнту сужэнства некалькі разоў пытае святар пра знешнія перашкоды, а пасля моліцца, каб былі адно. Паміж бацькамі і дзецьмі ёсць адзінства. А ці ўплываюць негатыўныя праяўленні ў адным чалавеку на іншых членаў сям’і, адказвае Езус, кажучы пра Касцёл: калі хварэе адзін член Касцёла, гэты боль адчуваюць і іншыя. Так і ў сям’і, думаю, што не толькі ў тэорыі, але і на практыцы. 
Калі кажам аб пракляццях і замовах, маючы на ўвазе магію, і звяртаемся да таго, хто ў Бібліі называецца нашым ворагам, то наступствы могуць быць толькі негатыўныя.

11. Бр. Яраслаў, 43 гадоў, Слуцкі р-н
Фільм «Шесть демонов Эмили Роуз» (2005) паводле рэальных падзеяў 1976 г. Наколькі Вы ведаеце пра гэтае здарэнне? Ці такое магчыма, што Бог, які вызваляе ад злога духа, наадварот аддае ва ўладу дэманаў пабожную асобу? Ці ёсць больш паважныя, чым фільм, матэрыялы Касцёла адносна гэтых падзеяў?


Не кампетэнты, каб адказаць на гэтае пытанне, бо не гляджу фільмы такога зместу. Таму што фільм — заўсёды фільм, хоць можа быць зняты і паводле рэальных падзей. У стужках патрабуецца экшн, відовішчнасць.

Ці можа Бог аддаваць ва ўладу дэманаў пабожную асобу? Маем у гісторыі хрысціянства шмат пацвярджэнняў таго, што некатоыя святыя, кананізаваныя Касцёлам, перажывалі дэманічны ўплыў. Напрыклад айцец Піо. Гэта не азначае, што яны вялі грахоўнае жыццё, але Бог можа дапускаць уздзеянне зла для таго, каб праз гэта асаблівым чынам чалавек яшчэ мацней стаяў на шляху святасці.

12. Wojsza, 40 гадоў, Менск
Ойча Чэславе, ці можна зваць наймацнейшым, найбуйнейшым з экзарцыстаў пасля Пана Езуса Найсвяцейшую Панну Марыю, што найсціслей з усіх святых і Анёлаў з Хрыстусам з’яднаная? Ці бярэ яна ўдзел у бітве з шатанамі і ўласнаю персонай, ці мо’ мячом і дзідаю б’юць толькі давераныя Ёй праз Хрыста незлічоныя легіёны Анёлаў і людзей? Як гэныя адказы патлумачыць не-каталікам? Дый каталікам... Дзякую!


Па-першае, калі мы кажам пра Марыю як пра Маці Божую, поўную ласкі, а значыць напоўненую Святым Духам, то ведаем, што там, дзе ёсць Святы Дух, няма месца для злога духа. З практыкі экзарцыстаў, якія моляцца над апантанымі, можна вывесці, што заступніцтва Марыі перад Богам мае вялікую сілу (хаця б малітва «Вітай, Марыя»).

У 2009 годзе ў Чэнстахове, калі раз на два гады праходзяць сустрэчы Асацыяцыі малітвы ацалення і аздараўлення, а. Руфус Перэйра маліўся аб ацаленні адной дзяўчыны, і калі пачаў маліцца да Маці Божай, дзяўчына не сваім голасам пачала крычаць: «Толькі не яна!» Таму Марыя мае вялізнае значэнне падчас малітваў і экзарцызмаў.

Тлумачыць такое католікам, а тым больш некатолікам заўсёды складана, і многія пытанні не ўдаецца растлумачыць тым, хто не шукае адказаў. Таму яшчэ раз нагадваю: «благаслаўлёны той, хто шукае», бо толькі той, хто шукае, зможа знайсці адказ. Рацэпт на тлумачэнне складана даць. Бо калі б меў рацэпт, як патлумачыць няверуючаму, як стаць веруючым, то ўжо б даўно ўсе навярнуліся і былі святымі.

13. Юры, 33 гадоў, Гродна
Паважаны святар Часлаў, як дапамагчы чалавеку , які мае на мой погляд даволі шмат прыкмет апантанасці: у адносінах да уласнага дзіцяці паводзіць так, што няма ніякага разумнага тлумачэння гэтым дзеянням, не прыслухоўваецца ні да ніякіх аргументаў, без усілякіх на тое прычын ненавідзіць і не хавае сваей ненавісьці. З легкасьцю схіляецца да парадаў шаптух ці іншых акультных практык. У той жа час час ад часу наведвае касьцел, але ж у жыцце вечнае не верыць, бо часта можна пачуць тлумачэння кшталту, што жыву адзін раз, цярпець нічога не буду і г.д. Вядома, што тут ў вочы проста не скажаш: «У цябе праблемы — звярніся да экзарцыста». Бо гэта выклікае яшчэ большы гнеў.


Па-першае, калі чалавек праяўляе свой гнеў у адносінах да свайго дзіцяці ці іншага чалавека, не праяўляе любові — гэта не значыць, што чалавек апантаны. Я спытаў бы: магчыма, яму не хапае любові? А калі так, то што закрывае яго на адзіную крыніцу любові, якой з’яўляецца Бог? І на гэта шукаць адказ. Таму тут нельга карыстацца тэрмінам «апантанасць» і адразу ісці да экзарцыста, а заўсёды трэба шукаць прычыну. Варта задаць пытанне: якія ў мяне адносіны з Богам? А калі іх няма, то што перашкаджае, што з’яўляецца бар’ерам у такіх адносінах. Мы не можам факусіравацца толькі на д’ябле і шукаць, што звязвае мяне з ім, і маліцца аб ацаленні, але павінны факусіравацца на Богу і перш за ўсё шукаць, што з’яўляецца перашкодай у нашых адносінах. Калі Бог будзе ў маім сэрцы, то гэта праявіцца ў любові да іншага чалавека. І тады чалавек не будзе лёгка схіляцца да тых, хто займаецца магіяй, акультнымі практыкамі, бо не будзе з імі мець нічога агульнага.

14. Мария, 22 года гадоў, Минск
Хвала Хрысту а. Чэслаў. Я и моя мама подозреваем нашу знакомую, мамину приятельницу в том, что она на нас делает какие-то плохие чары. Однажды она нам сказала, что ее бабушка занималась гаданием и лечением людей. Что-то она запомнила из того что бабушка ей хотела передать. Наши подозрения появились после того, как она на мой день рождения подарила мне золотой кулон с рубином, который ей был подарен ее покойной матерью, умершей от тяжелого заболевания в молодом возрасте - 46 лет. Я не хотела брать этот подарок и всеми силами ее просила забрать его обратно, но она настойчиво сопротивлялась. А еще частенько она приходит к нам в воскресенье и просит одолжить соль. Знакомые говорят, что соль из дома давать не стоит, потому что именно на соль можно сделать плохие чары. Что делать в такой ситуации?


Таксама вельмі шырокая сітуацыя, якую прадставіла Марыя. Па-першае, падазраваць кагосьці ў чымсьці вельмі складаная і, можа, нядобрая справа. Натуральна, што калі мы супаставім пэўныя факты і ведаем, што гэтая жанчына пераняла ад бабулі пэўныя замовы (а замовы заўсёды звязаны з магіяй, гэта не форма малітвы), то неабходна быць асцярожнымі з тымі, хто такім займаецца. Калі ж вам уручылі падарунак, то ён належыць вам. І вы можаце зрабіць з ім усё, што хочаце. Таму, калі гэтая рэч належыць табе, Марыя, а ты не хочаш, каб яна была ў цябе, проста вазьмі і выкінь.

Калі ў нядзелю ў вас пазычаюць соль, то вазьміце і падаруйце вашай знаёмай, скажам, 10 кг солі. Думаю, што на некалькі гадоў ёй хопіць (смяецца — Рэд.). Ні ў Бібліі, ні ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла не напісана, што пазычаць соль нельга. Магчыма, вы пачулі гэта ад тых, хто таксама займаецца замовамі і магіяй. Толькі ў адным выпадку не давайце соль: калі ў вас не будзе чым пасаліць суп.

У такой сітуацыі, ужо без жартаў, добра было б благаславіць соль, якую даяце сваёй знаёмай, і благаславіць яе саму. Такое вучэнне Езуса.

15. Наталля, 30 гадоў, Мінск
Хвала Хрысту! Айцец Чэслаў, ў якім выпадку злы дух можа завалодаць чалавекам: патрэбна для гэтага надзвычайная сітуацыя (акультныя практыкі і г.д.) ці дастаткова стабільна ўзрастаць у сваіх грахах, не звяртаючыся да Бога і Касцёла? Ці можа чалавек, які некалі меў «кантакт» са злым духам, але потым стаў практыкуючым католікам, сам пазбавіцца ад гэтага ўплыву ці неабходна звяртацца да экзарцыста? Дзякуй.


Для таго, каб злы дух завалодаў чалавекам, неабходны сур’ёзныя адкрыцці на ўдзеянне злога духа і, магчыма, запрашэнне злога духа ў сваё жыццё. Але нават без запрашэння можа быць дастаткова адкрыць дзверы свайго жыцця для д’ябла, бо ён не спіць, а кружыць і шукае, каго б зжэрці, шукае, у чый дом увайсці. Езус кажа таксама пра людзей, якія атрымалі дар аздараўлення: неабходна чуваць, каб злы дух з новай моцай і з іншымі духамі не ўвайшлі зноў, каб дзверы «жылля» для д’ябла былі шчыльна зачынены. 
Натуральна, што калі кажам пра ўзрастанне ў сваіх грахах, то асабліва падвержаны злому духу. Мы ведаем, што адзінай абаронай у гэтым з’яўляецца жыццё ў святасці. Калі жыву ў граху, то губляю абарону. 
Калі ж чалавек у мінулым свядома ці несвядома звяртаўся за дапамогай да тых, хто займаецца магіяй ці, гуляючыся, у дзяцінстве выклікаў духаў, давяраў сваё жыццё не Богу, а сузор’ям праз чытанне гараскопаў, то не трэба звяртацца да экзарцыста. Неабходна паспавядацца ў гэтым, прызнацца, што гэта быў грэх, а калі ж гэта было несвядома, то каб над вамі памаліўся святар. Кожны святар мае такое права і нават абавязак.

16. Марыя, 47 гадоў, г.Смаргонь
Паважаны ксёндз Чэслаў.
Падскажыце якія малітвы чытаць за сваіх родных ад злых духаў.


Крыху незразумелае пытанне. Калі разумець яго як неабходнасць малітвы за родных, якія нейкім чынам падвержаны ўздзеянню злога духа, то можам маліцца, даручаючы іх Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса ці Беззаганаму Сэрцу Марыі, а таксама можам ахвяраваць за іх пост, Камунію і тыя малітвы, якімі молімся. Калі кажам аб малітве для родных, то можам звяртацца да Бога праз малітву да Найсвяцейшай Крыві Езуса і прасіць Марыю аб апецы над іх жыццём. Але перш за ўсё яны будуць абаронены, калі будуць жыць у святасці, і аб святасці таксама неабходна маліцца.

17. Ольга, 35 гадоў, Гродно
Пахвалены Езус Хрыстус! Уважаемый о. Чеслав, скажите, пожалуйста, как священник-экзор цист, что с духовной и христианской точки зрения представляет собой явление гомосексуализма (это проблема души, последствия грехов предков, одержимость ... Что это такое?) и как христианину нужно относится к людям с такой ориентацией. как можно(и нужно ли) молиться о таких людях, особенно, если ты знаешь, что один из твоих родственников гомосексуалист?
второй вопрос: что необходимо сделать, чтобы освободиться от уже сделанного зла (порча, сглаз, проклятия)? причем, если очень много проклятий было проговорено близкими людьми (бабушкой на своих детей и внуков, тетей, мамой).


Тэматыку гомасексуалізму ў сваіх кнігах «Ацаленне да новага жыцця», «Вось стаю і стукаю» закранае а. Джэймс Манджакал. Да яго з такімі праблемамі часта падыходзілі ўдзельнікі рэкалекцый, і некаторыя з іх дзяліліся тым, што ў іх жыцці хтосьці — ці ўрач, ці нават святар — казалі, што з гэтым неабходна змірыцца, бо такі нарадзіўся. Гэта няпраўда. І гомасексуалізм можна разглядаць як захворванне ці нават апантанасць. Шмат ацаленняў адбываліся праз малітву. Значыць, гэта можа быць уздзеянне зла праз раны, якія чалавек атрымаў у сваім жыцці.

Калі адзін з вашых родных гомасексуаліст, канечне, неабходна за яго маліцца аб дары ацалення, і пажадана, каб ён пэўным чынам сам закрануў гэтае пытанне са сваім парафіяльным святаром.  
Па другім пытанні. Калі ў адносінах да мяне былі зроблены пэўныя злыя ўчынкі, неабходна звярнуцца да святара, каб памаліўся аб вызваленні ад усяго, што кранулася мяне ў жыцці. Калі ж мы самі кагосьці пракліналі, то паспавядацца з гэтага і маліцца аб тым, каб Бог моцай Духа Святога знішчыў моц маіх праклёнаў, і прасіць аб благаслаўленні тых, каго я праклінаў.

18. Светлана, 26 гадоў, Санкт-Петербург
Слава Иисусу Христу! Дорогой кс. Чеслав, в первую очередь хочу Вам выразить огромную благодарность за то, что Вы делаете для нас, за Ваш труд в борьбе с дьяволом и темными силами, за вашу молитву. Желаю Вам крепкого здоровья и больших сил и мужества в борьбе со всяким злом! Скажите, как Вы решили стать экзорцыстом? Может Вы получили какой-то знак с Выши? Или может на Вас снизошел Святой Дух и указал Вам этот путь?


Дзякуй за словы падзякі. Гэта гістарычнае пытанне (усміхаецца — Рэд.). Калі я яшчэ нёс служэнне ў Гродне, сутыкаўся з людзьмі, якія звярталіся да мяне як да апошняй інстанцыі ў праблемах. І сустракаўся з тымі, хто шукаў ацалення, рашэння пэўных жыццёвых праблем. Тады з’явілася пытанне: ці я, як святар магу людзям дапамагчы? Калі гэта мая сфера, то як зрабіць гэта? Пасля 1999 г., шукаючы адказу на гэтыя пытанні і пытаючыся аб гэтым у Езуса, я прыйшоў да служэння заступніцкай малітвай над людзьмі. Пасля Бог прывёў мяне на рэкалекцыі, якія ў 2001 г. перажыў з а. Руфусам Перэйра і якія змянілі маё жыццё як чалавека і служэнне як святара. Экзарцыстам мяне прызначылі толькі ў мінулым годзе. Але хачу яшчэ раз падкрэсліць, што кожны святар закліканы маліцца малітвай ацалення і аздараўлення над людзьмі.
19. Аляксей, 28 гадоў, Мінск
Ці можа быць экзарцыстам свецкі чалавек? Гэта дар ці гэтаму можна навучыцца?
У Каталіцкім Касцёле экзарцыстам можа быць толькі святар, якога прызначае біскуп. Патэнцыйна можа быць прызначаны кожны святар, але для кожнай дыяцэзіі гэтае рашэнне прымае біскуп-ардынарый. Другая частка пытання: «гэта дар ці гэтаму можна навучыцца?» Усё, што мы маем, а таксама любая малітва аб вызваленні чалавека (а экзарцызмы — гэта малітва чалавека аб вызваленні) — гэта велізарны дар ад Бога. Якім чынам маліцца, натуральна — мы гэтаму вучымся.

20. Nastassia, 23 гадоў, Minsk
Ці можа як-небудзь быць звяна з дзеяннем злога духа тое, што дзіця ва узросце 3 гадоў не гаворыць?
Тое, што дзіця ў 3, 4 ці нават 20 гадоў не гаворыць, можа быць звязана з уздзеяннем злога духа.  Гэтаму мы можам знайсці пацвярджэнне не толькі з практыкі, але таксама і з Бібліі, дзе да Езуса прывялі маладога чалавека, які быў глухі і нямы, і Езус тады сказаў: «Дух нематы і глухаты, выйдзі з яго!» І з гэтага моманту чалавек пачаў гаварыць. 
Аднак немата і глухата могуць быць таксама і хваробай.
21. Мікалай, 20 гадоў, Мінск
Хвала Хрысту! Я веруючы католік. Лічу сябе практыкуючым. Але ўжо некалькі гадоў змагаюся з налогам самагвалту. Часам мне здаецца, што я гэтым апантаны. Можа мне трэба звярнуцца да экзарцыста?
Мы зноў вяртаемся да таго, што не трэба шукаць у такіх выпадках экзарцыста. Гэта вялікая памылка. Вельмі важна звярнуцца да простага святара. Важна, просячы аб Божай ласцы, знайсці прычыну, чаму дайшло да гэтага зневалення, да гэтага налогу самагвалту. Якая была прычына? Можа, з дзяцінства гэта былі нейкія малюнкі, фільмы, часопісы з парнаграфіяй. Магчыма праз свой інтарэс — свядома і не зусім свядома — я  адкрыў дзверы для гэтага злога духа, які зараз трымае мяне на гэтай прывязі? Гэта могуць быць раненні, якія перажыў у сваім жыцці, у самым раннім узросце, якія прывялі мяне да гэтага асаблівага налогу.  
Перш за ўсё трэба маліцца аб вызваленні і аб аздараўленні. І многа людзей, звязаных таксама з гэтай залежнасцю, сведчылі пасля перажытых рэкалекцый тут, у Росі, што атрымалі гэтую Божую ласку вызвалення і аздараўлення.
22. Оксана, 25 гадоў, г.п. Вороново
Слава Христу! Кс. Чеслав, у меня очень тяжёлая ситуация в семье, которая длиться уже около 2 лет, просто безысходность. Я не в силах самостоятельно справиться с ней, надесь только на Бога! Скажите, можно ли к вам обратиться, приехать? Смогли бы Вы помочь моей семье? Пожалуйста, помогите нам!
Я не магу вырашыць ніякай сітуацыі, а тым больш цяжкой сітуацыі, якая склалася ў Вашым жыцці або складваецца ў жыцці любога чалавека, які да мяне звяртаецца. Адзінае, што я магу зрабіць і што можа зрабіць кожны святар і кожны чалавек — гэта дапамагчы прыйсці да Таго, хто можа зрабіць усё, вырашыць любую Вашую праблему, нават самую складаную. Прыйсці да Таго, хто аддаў сваё жыццё за тое, каб кожны з нас быў шчаслівы — да Езуса. Звярніце ўвагу на тое, што гэта за блок узнік у Вашым жыцці, праз які Божая ласка яшчэ не можа дзейнічаць у Вас ці ў Вашай сям’і.
Ужо паўгода кожную другую суботу месяца ў Росі праходзяць набажэнствы да Езуса Журботнага. У 18.00 адбываецца Імша, а пасля Імшы — адарацыя. Таму можна заўжды прыехаць і ўдзельнічаць ў гэтых практыках. Калі ёсць неабходнасць сустрэцца са мной індывідуальна, то трэба толькі ўзгадніць час.
23. Лена, 33 гадоў, Молодечно
Если в прошлом родители обращались к разным бабкам за помощью, то может ли теперь это сказаться на нашей жизни?
Ужо закраналася гэтае пытанне, якое датычыць еднасці сям’і. Рэч у тым, што за кожны грэх, які я здзяйсняю, я адказваю сам асабіста. Але грэх мае свае наступствы. Таму калі хтосьці ў маёй сям’і звяртаўся да людзей, якія займаліся магіяй, або здзяйсняў магію сам ці мае продкі, то наступствы іх учынкаў магу адчуваць як я, так і наступныя пакаленні нашай сям’і, а таксама людзі, якія жывуць і знаходзяцца побач са мной. Асаблівым чынам гэта таксама разглядаецца ў новай кнізе а. Джэймса, якая называецца «Вызваленне ад праклёнаў права». Гэта адна з першых каталіцкіх кніг на тэму аздараўлення ад наступстваў неправільнага жыцця продкаў, якое, калі Бог дазволіць, у наступным годзе выйдзе ў перакладзе на рускую мову. 
Такім чынам, што рабіць, калі меў месца зварот? Калі я ведаю канкрэтна пра звароты маіх бацькоў і калі бацькі яшчэ жывыя, то яны могуць адрачыся ад гэтых зваротаў, калі стануць у праўдзе, што звярталіся да людзей, якія здзяйснялі нейкія магічныя абрады. Калі ж бацькі ўжо памерлі, то дзеці або ўнукі могуць адрачыся ад тых зваротаў ад іх імені і папрасіць святара аб малітве вызвалення.

24. Віталій, 39 гадоў, Мінск
Хвала Хрысту! Кс. Чэслаў, скажыце ці з'яўляецца практыкаванне экзарцызму небяспечным для самаго экзарцыста? Ці былі ў Вашым жыцці сітуацыі, калі сатана відавочна імкнуўся Вам адпомсціць, моцна на Вас уздейнічаць?
Наша жыццё — гэта барацьба. І пакуль мы жывём тут, на зямлі, мы заўсёды будзем падуладныя ўздзеянню злоха духа, заўсёды ён будзе нас атакаваць. Асаблівым чынам ён будзе атакаваць тых, хто ідзе дарогай святасці, і асаблівым чынам тых, хто выходзіць з яго валадарства і пераходзіць да Божага Валадарства. Таму гэтыя атакі заўсёды былі, ёсць і будуць, пакуль мы жывём тут. Натуральна, тыя, хто адкрыта ўступае на барацьбу з уздзеяннем зла, асабліва схільныя да ўздзеяння злога духа. Таму адна з прычын, чаму экзарцыстам можа стаць толькі святар, — гэта сакрамэнт святарства, якіе дае асаблівую абарону для самога святара.  
Тая ж сітуацыя і са споведдзю, не толькі з практыкай экзарцызму. Кожная споведзь, калі чалавек выходзіць з валадарства граху, валадарства злога духа ў Валадарства Божае — для жыцця ў святасці, непрыемнае для Божых праціўнікаў.
Любое дзеянне, накіраванае на тое, каб заставацца самому ці дапамагаць іншаму ў пераходзе да жыцця з Богам, схільна асаблівай нянавісці злога духа.
Ці былі ў маім жыцці сітуацыі, калі злы дух хацеў адпомсціць? Былі. І калі мы гаворым пра стан уздзеяння цела — пачынаеш хварэць. Ці тыя ж уздзеянні на сферу матэрыяльнага жыцця, калі штосьці, што мне належала, ламалася і знішчалася. Але што  гэта ў параўнанні з Божым Валадарствам? Нішто.

25. Марыя, 40 гадоў гадоў, Мінск
Паважаны кс. Чэслаў. Мае веруючыя знаёмыя, якія жывуць у вёсцы, сутыкнуліся з такой праблемай: адной вясной на іх падворку і ў агародзе пачалі невытлумачальна часта зяўляцца гады. Перастрашаныя з’явіскам мае знаёмыя звярнуліся да нейкай "варажбіткі", якая малілася, казала нечым там абазначыць вуглы іх пасялення і дала ваду да піцця. Калі яны гэта зрабілі, гады зніклі. Скажыце калі ласка, наколькі небяспечны для іх выбраны імі спосаб паратунку? Ці гэта грэх? Што можна было зрабіць інакш? Што трэба рабіць чалавеку, які звяртаўся да паслугаў варажбітоў, каб выключыць магчымы злы уплыў?
Марыя, Вы пішаце, што Вашыя знаёмыя звярнуліся да варажбіткі, якая малілася. Тут трэба вызначыцца, ці гэты чалавек варажыў (калі гэта так, то пра гэта мы можам прачытаць ў Бібліі і Катэхізісе Каталіцкага Касцёла) — гэта чыннасць не Божая, гэта зварот не да Бога, а да таго, хто з’яўляецца нашым праціўнікам, нашым ворагам. Калі ж яна малілася, то гэта зварот да Бога. Таму пытанне: што яна рабіла? Калі варажыла — то гэта магія, і калі праз яе сям’я атрымала нейкае вызваленне, то праз некаторы час яны атрымаюць асаблівую моц знішчэння. Можа, зніклі гады, але можа разбурыцца іх сям’я, могуць разбурыцца іх адносіны ў сям’і, магчыма, здароўе.  Усё, што заўгодна, калі гэта быў зварот праз магію. Калі ж чалавек свядома звяртаецца да асобы, якая здзяйсняе магію, якая варожыць, то гэта, натуральна, грэх. Цяжкі грэх. 
Што можна зрабіць інакш? Нам Касцёл дае ўсё. Калі я хачу асвяціць месца, то я магу асвяціць для гэтых мэтаў ваду. Не загаварыць, але асвяціць. Гэта робіцца некалькі разоў на працягу года ў Каталіцкім Касцёле. Можна асвяціць ваду заўсёды, прыйшоўшы да святара. У касцёле ёсць т.зв. сакрамэнталія — асвячоная вада, асвячоная соль, благаслаўлёны алей. Чаму мы не карыстаемся гэтымі дарамі Касцёла, якія ён нам дае? Ваду і соль — для асвячэння месца. 
Што трэба рабіць чалавеку, які звяртаўся да паслуг варажбітак? Калі гэта было свядома — спавядацца з гэтага. Нават калі было ўчынена неасэнсавана, то папрасіць малітву ў святара, у прысутнасці якога адрачыся ад усіх гэтых зваротаў, і каб святар мог памаліцца малітвай вызвалення, якія звязвае чалавека на духоўным узроўні (і не толькі на духоўным) або з тымі людзьмі, якія займаліся магіяй, або з тымі дэманамі, да якіх, магчыма, праз магію чалавек быў прывязаны.
26. Алена, 22 гадоў, Минск
Cлава Иисусу Христу!
Хотелось бы задать вопрос относительно сноведений ,ведь не секрет ,что каждому человеку снятся сны, часто они как-то связаны с нашей жизнью. Как человеку верующему стоит относиться к сноведениям и правда ли ,что они могут быть каким-нибудь знаком или подсказкой в реальной жизни? Можно ли верить в сны ?
Спасибо!
Неабходна верыць у Бога. Верыць — значыць, давяраць сваё жыццё Богу. Самае важнае — давяраць сваё жыццё не снам, не гараскопам, не прадказанням, не таму, што хтосьці сказаў мне,  а давяраць жыццё Богу — гэта і ёсць наша вера. Як са Старога Запавету, так і з Новага Запавету мы ведаем, што былі сны, праз якія Бог мог звярнуцца да чалавека. Той жа святы Юзаф, да якога падчас сну Бог пасылае анёла. Такім чынам Бог падказваў, што Юзаф павінен быў зрабіць. 
Так і ў нашым жыцці: могуць быць якіясьці падказкі ад Бога. Але могуць быць і сны, звязаныя з нашым псіхічным і эмацыянальным станам, калі заўтра ў мяне экзамен, то я магу ўжо нешта сніць і перажываць — нават прысніць нешта кашмарнае. Сон (пра гэта таксама гаворыць медыцына) звязаны з нашым фізічным станам. Яшчэ калісьці ў дзяцінстве мне снілася, калі я проста лётаў. І пасля ў кнізе па медыцыне я прачытаў, што такія сны бываюць, калі чалавек расце. 
Бываюць сны іншай тэматыкі, калі чалавек перажывае фізічныя нагрузкі. Могуць быць звязаныя сны, калі чалавек пачынае хварэць, яму можа сніцца, што ён дзесьці пад вадой ці хтосьці яго душыць і яму не хапае паветра. Гэта проста звязана з фізіялогіяй і прастуднымі захворваннямі. І рэальна, калі ён спіць, то яму не хапае паветра. Ёсць рознага роду сны. Але паўтараю яшчэ раз, мы не ў сны павінны верыць, мы павінны верыць у Бога. Многія ведаюць, што ёсць тлумачальнікі сноў — гэта акультная літаратура — і яе неабходна выкінуць або спаліць, таму што ў нашым жыцці кіруюць не сны. Наша жыццё залежыць ад Бога.

27. Елена, 49 гадоў, Калининград
Слава Иисусу Христу! Отец Чеслав, КИНЕЗИОЛОГИЯ дозволена ли, как метод коррекции здоровья? И второй вопрос, АКУПУНКТУРА. по второму вопросу знаем из реколекций о.Джеймса, Готтфрида и Ваших - нельзя. Но есть информация от католических священников, что блаженного Иоанна-Павла 2 поддерживали последние годы его жизни подобными методами. С Богом! Спасибо Вам за всё!!!
Алена, не кампетэнтны адказаць, што датычыць кінезіялогіі як метада карэкцыі здароўя. Мяркуючы па вызначэнні, кінезіялогія прадстаўляецца як навука пра рух, таму ў гэтым няма чагосьці, што звязана з недазволенасцю ці небяспекай. Памятаю, што ў школе мы рабілі зарадку, што таксама было кінезіялогіяй.
Што датычыць акупунктуры — то гэта ўсходні від медыцыны. І больш падрабязна пра гэта піша ў кнізе Эрыка Джыбэлле, сакратар Міжнароднай асацыяцыі малітваў вызвалення і аздараўлення, якая прысвяціла многія гады вывучэнню ўсходняй медыцыны і яе ўздзеянняў, а таксама ўздзеянняў усходніх адзінаборстваў. І гэта вельмі коратка апісвае ў сваёй кнізе, перакладзенай на рускую мову.
Па другой частцы пытання, што Яна Паўла ІІ падтрымлівалі падобнымі метадамі, мне нічога не вядома. Калі ласка, звяртацца можна ў Ватыкан.

28. Святлана, 24 гады, г.п. Зэльва
Слава Иисусу Христу! Кс. Чеслав, мой отец, крещеный в костеле, никогда не ходил в костел. Он алкоголик. Пытались его лечить, кодировать. Он даже один раз посетил создающуюся в Зельве группу АА. После отчаянных попыток он сказал, что хотел бы ходить в костел. Несколько раз был на службе, был 1 раз у нашего ксенза, взял религиозную литературу. Читал ее. А недавно папа мне сказал, что возможно его тянет в костел из-за того, что он 3 раза проклял 3-х человек, желая им всего самого плохого и даже смерти, после чего они в скором времени умирали. По его словам он и не думал, что такие мысли могут привести к такому исходу... Кс. Чеслав, скажите, может ли мой отец быть одержим злым духом, и как вообще ему помочь во всей этой ситуации. Так хочется, чтобы он исцелился духовно и физически... Помогите, пожалуйста!
Я думаю, ён выбраў правільны шлях, калі пачаў шукаць жыццё ў касцёле, як у містычным целе Езуса, а таксама шукаць і атрымліваць адказы, што магло быць прычынай гэтага знішчэння, з якім ён сустрэўся. Таксама і тое, што адна з прычын — гэта праклён, з якімі ён сутыкнуўся ў сваім жыцці. Ён знайшоў правільны шлях, прыходзячы да свайго пробашча, пытаючыся ў яго, як паступаць далей. Думаю, святар, які адказвае за сваю парафію, укажа на той шлях вяртання ў дом Айца Нябеснага. Думаю, гэтаму будуць спрыяць духоўнае і фізічнае аздараўленне.
29. Елена, 49 гадоў, Калининград
Слава Иисусу Христу! Отец Чеслав, простите, еще один вопрос как относиться к ОСТЕОПАТИИ?
Гэта пытанне не ў маёй кампетэнцыі.
30. Лужэцкі, 30 год гадоў, Лужкі
Кс. Часлаў, распавядзіце, калі ласка, пра так званую "малітву вызвалення". Да каго ў Беларусі можна звярнуцца па дапамогу ў гэтай справе. Даўно не ўдаецца даць рады хваробе (лекі мала дапамагаюць) - падазраю, што можа быць духоўны чыннік.
Што датычыць малітваў вызвалення, або т.зв. малітвы заступніцтва, то, як я ўжо казаў у адказах вышэй, за ёй можна звяртацца да кожнага святара. Святарства — гэта служэнне, якое дае не толькі правы, але і абавязкі.
31. Юля, 50 гадоў, Минск
Случается, что какая-то мысль или обида словно приклеится и начинает гложить. Как не пытаешься - не можешь ни заглушить, ни отмахнуться. Что это? Как с этим бороться? И второе. Дети маленькие-милые ангелы. В подростковом же возрасте- сложные в общении. Как быть?
Што датычыць думкі або крыўды, якая пастаянна суправаджае, то тут можна знайсці лекі: маліцца аб вызваленні і маліцца аб аздараўленні. Калі я адчуваю крыўду, то  неабходна прасіць Духа Святога, каб аздаравіў гэтую рану, якую мне нанёс іншы чалавек. А для таго, каб прыняць сілу аздараўлення, неабходна дараваць гэтаму чалавеку, што таксама з’яўляецца Божай ласкай. Пра гэта вельмі шмат кажа Езус.
Што датычыць дзяцей, маленькіх і мілых, а ў падлеткавым узросце цяжкіх у зносінах, тут закранаецца дастаткова шырокая тэма выхавання чалавека. І яна можа быць таксама вельмі балючай тэмай. Таму што ў гэтай вобласці таксама шмат агрэхаў. Чым дрэва маладзейшае, тым яно больш падатлівае на выхаванне, таму падзеі самага ранняга дзяцінства маюць вельмі вялікае значэнне. Падзеі жыцця, якія суправаджалі яго, калі ён быў ва ўлонні маці, і пасля — у першыя гады пасля нараджэння. Тая інфармацыя, якая запісвалася ў падсвядомасці чалавека. А затым ужо свядомае выхаванне дзяцей, якое яны атрымлівалі ад людзей, з якімі сутыкаліся ў першыя гады жыцця: бацькі, браты і сёстры, дзіцячы садок, настаўнікі, аднакласнікі, сябры на вуліцы. Цяжкасці ў падлеткавым узросце ўзнікаюць тады, калі было шмат памылак у выхаванні ў дзіцячыя гады.
32. Алексей, 34 гадоў, Витебск
Иногда Господь попускает одержимость человека бесами. Как узнать экзорцисту - есть ли Божья воля на их изгнание?
Я не разумею, у якім значэнні тут ужыта слова «папускае». Мы чытаем у Новым Запавеце, што Езус прыйшоў, каб несці чалавеку вызваленне і аздараўленне. Божая воля ў тым, каб чалавек быў шчаслівы. Божая воля ў тым, каб чалавек не хварэў і не быў чымсьці звязаны, а тым больш апантаны. Таму заўжды неабходна пытацца ў Бога аб ласцы вызвалення і аздараўлення. Нават св. Павел, маючы праблему, просіць Бога аб вызваленні: «Забяры ад мяне гэты прыгнёт». І тады ён атрымлівае адказ ад Пана: хопіць табе Маёй ласкі.
33. Марына, 49 гадоў, Мінск
Хвала Хрысту! Паважаны кс. Чэслаў, мае пытанне: дзеці, ўнукі адказваюць за грахі сваіх бацькоў, продкаў. Дзякую.
За грэх адказвае той чалавек, які саграшыў. Аднак ёсць яшчэ наступствы граху. Мы ведаем, што ўжо даўно адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай станцыі, і нехта быў вінаваты ў гэтым. Аднак наступствы гэтага выбуху адчулі многія людзі, якія зусім да гэтага не мелі дачынення. Аднак гэта кранула іх, бо яны жылі ў адной сям’і людзей на зямлі. І таму гэтая сям’я да нашых дзён зведвае наступствы выбуху, які адбыўся даўно. Падобна і з наступствамі граху. Таму святой справай, як кажа Біблія, з’яўляецца малітва за нашых продкаў. 
34. Александр, 34 гадоў, Новогрудок
Сколько в год проводится эгзорцизмов и какой их плод? Спасибо.
Я не магу адказаць, колькі ў год праводзіцца экзарцызмаў у свеце і які плён яны маюць. Са сведчанняў экзарцыстаў падчас сустрэч, якія адбываюцца некалькі разоў на год, вядома, што малітва экзарцызму выкарыстоўваецца тады, калі ёсць неабходнасць. Безумоўна, ёсць таксама сведчанні аб вызваленні пасля гэтых малітваў. Статыстыкі не ведаю.
35. Валянцiна, 47 гадоў, Мiнск
Хвала Хрысту! Адкажыце, калi ласка, цi працуюць айцы-экзарцысты у Мiнску i Мiнскай вобласцi, удакладнiце дзе. Дзякую.
Адносна гэтага пытання я не кампетэнтны. Па гэтую інфармацыю можна звярнуцца ў Мітрапалітальную курыю ў Мінску. Што адносна мяне, то я маю права маліцца на тэрыторыі сваёй дыяцэзіі. Але да мяне на малітву экзарцызму могуць прыязджаць не толькі з Гродзенскай дыяцэзіі. 
36. Беата, 56 гадоў, Гродно
Хвала Христу. 1. Существует ли родовое проклятье? если да, как помочь роду от него избавиться. 2.*Сны пресвятой Богородицы* — это молитвы или заговоры. Спасибо.
а) Гэтае пытанне мы ўжо закраналі вышэй (пытанне № 10). Прашу Беату памаліцца аб тым, каб быў зроблены пераклад кнігі «Аб вызваленні ад пракляццяў права» а. Джэймса Манджакала. Пакуль што гэтае выданне існуе толькі на англійскай, нямецкай і польскай мовах. Польская версія выйшла ў свет ў 2012 годзе. Таму, Беата, маліцеся, каб у хуткім часе гэтая кніга была перакладзена і на рускую мову. У гэтай кнізе закрануты вельмі важныя пытанні. 
б) Упершыню чую пра «Сны Святой Багародзіцы», таму не магу даць адказ.
37. Марина, 28 лет гадоў, Лида
Хвала Христу! Уважаемый Отец Чеслав, в одной серьезной беседе со свекровью (православной) Господь открыл мне тайну о том, что она прибегает в своей жизни к магии, читает какие-то заговоры, а так же о том, что её мать в детстве учствовала в каких-то "черных мессах"... На мои просьбы обратиться к Богу и провославным священникам она ответила, что, священник во время исповеди сказал:"Если вам это помогает, то ничего страшного в этом нет." Я решила, что мне остается только молиться за них, и за свою семью...Узнав об этой конференции, я решила обратиться к вам за помощью. Подскажите пожалуйста, как правильно молиться в данной ситуации и что еще необходимо сделать, чтобы зло прекратило свое действие, а также уберечь своих детей и мужа от него...Да благославит Вас Господь!
Дачка мая Марына, Вы закранулі адну з праблем, калі чалавек кіруецца тым, што называецца «дапамагло». Я заўсёды задаю пытанне: ці наш непрыяцель, злы дух, можа дапамагчы ў ацаленні з нейкай хваробы або ў вырашэнні нейкай цяжкай сітуацыі. І часта чую адказ: не, не можа. Аднак гэта няпраўда. Ён мае сілу. І ён можа карыстацца сваёй сілай так, як жадае. Таму таксама ёсць шмат-шмат сведчанняў тых людзей, якія, маючы розныя праблемы, звярталіся да пэўных людзей, якія здзяйснялі магічныя абрады, і праблемы вырашаліся. Аднак мы павінны памятаць адно: у злога духа няма любові. Сатана мае сілу, але не мае любові. А любоў — гэта ахвяра. Ён мае «бізнес»: я табе дапамагу, але ты павінен будзеш за гэта заплаціць. Перш за ўсё заплаціць сваім шчасцем. Такім чынам, у дадзеным выпадку, думаю, трэба маліцца за свякроў, каб яна стала ў праўдзе, каб магла ўсвядоміць, што яе дзеянні і дзеянні яе мамы былі няправільнымі. І маліцца за маму, каб яна адраклася ад гэтых дзеянняў.
Каб аберагчы сваіх дзяцей, мужа і сваю сям’ю ад уздзеяння злога, трэба жыць у святасці, не ствараць шчыліні ці дзвярэй, праз якія можа ўвайсці зло ў вашую сям’ю. А таксама маліцца да Найсвяцейшай Крыві Езуса аб абароне для вашай сям’і.
38. Крысцiна, 27 гадоў гадоў, Мiнск
Паважаны кс. Чэслаў, памалiцеся,калi ласка, за маю сям'ю i за майго дваюраднага брата. Дзякую.
Абавязкова, Крысціна, памалюся!
39. Наталья, 40 гадоў, Минск
Слава Иисусу Христу! Я уже около 10 лет страдаю фобиями, в основном клаустрофобией, не могу войти в метро, в автобус, на троллейбусе только периодически езжу, в лифте не выше 5 этажа. По лестнице тоже высоко не могу подниматься. Работаю с психотерапевтом . Бывают улучшения, но потом снова регресс. Мой психотерапевт православный, он считает, что здесь нет влияния злых духов, это чисто психологическое . Но иногда у меня закрадывается сомнение, что вдруг это злой дух. Может, вы мне сможете помочь, подсказать что-то? или, возможно, мне нужно попасть на личную встречу? Большое вам спасибо!
Я вельмі рады, што Вы маеце веруючага псіхатэрапеўта. Мы павінны памятаць, што чалавек — гэта не толькі псіхіка, што чалавек — гэта не толькі цела, і што чалавек — гэта не толькі дух. Як мы чытаем у Бібліі, а пра гэта цудоўна кажа св. Павел: чалавек — гэта дух, душа і цела. Таму ўплыў на наш стан можа аказваць сітуацыя, якая запомнілася, а можа і нейкі дух страху. Калі я некалі перажыў стрэс, спалох, а можа, мама перажыла, якая была цяжарная мною, то ў гэтым выпадку медыкаменты могуць аказваць вельмі нязначны ўплыў або ўвогуле не дапамагаць. У такім выпадку можа падзейнічаць лек, які чалавек атрымлівае падчас малітвы ацалення. Мне вядомы выпадкі, калі людзі, адчуваючы страх перад закрытай прасторай або страх перад цемрай, былі вызвалены ад яго раз і назаўсёды пасля малітвы ацалення.
На асабістую сустрэчу са мною можна трапіць, а таксама можна паўдзельнічаць у набажэнстве з малітвай аб ацаленні і вызваленні, якія праходзяць у Росі або ў іншай парафіі. 
40. Светлана Василевская, 26 гадоў, Санкт-Петербург
Слава Иисусу Христу! Дорогой Кс. Чеслав, недавно я от своей свекрови узнала, что у нее в деревне, когда умирает человек, делают следующее: что бы остановить разложение тела, берут открытый замок, обносят тело и замыкают замок ключом, а когда выносят тело умершего из дома, замок открывают. Скажите, к чему могут привести такие обряды? И чем все может это обернутся для тех кто это делает? И что будет с душой умершего? Спасибо! Хранит Вас Господь от всякого зла и нечисти!
Гэта новы абрад, пра які я даведаўся. Некаторыя абрады мы можам аднесці да традыцыі, аднак многія з іх звязаны з забабонамі або непасрэдна з абрадамі магічнымі. Да чаго могуць прывесці такія абрады? Думаю, да сувязі з тым, да каго мы праз такія абрады звяртаемся. Гэтыя дзеянні датычаць перш за ўсё тых, хто іх робіць. Думаю, такі абрад ужо ніяк не паўплывае на стан душы памерлага.
Многія абрады спадарожнічаюць вяселлям і пахаванням. На пахаваннях — пераварочванне табурэтак ці лавак, абрады з труною ці з крышкай труны; на вяселле — абношванне чымсьці маладажонаў, пасыпанне, абыходжанне маладажонамі некалькі разоў вакол машын ці стала… Усё гэта забабоны, у якія мы верым. І гэта можа прынесці шчасце або шчаслівае сямейнае жыццё?! Гэта можа прынесці збаўленне для душы памерлага? Думаю, якраз наадварот. 
41. Ольга, 31 год, Минск
у меня такое чувство, что кто-то на меня направил злые мысли или желания.Как в этом убедиться и если это правда то как можно от зла направленного в твой адрес освободиться?
Лепш за ўсё, каб зло, якое накіравана ў Ваш адрас, не трапляла ў кантакт з Вамі, а вобразна кажучы — не трапляла ў Вас. Для таго, каб зло не трапляла, трэба мець абарону. У чым шукаць абарону? Толькі ў жыцці ў святасці. Езус навучае: маліся за таго, хто цябе праклінае, хто цябе зласловіць, благаслаўляй яго. Такім чынам мы знаходзім абарону не толькі для сябе, але і прымаем удзел у евангелізацыі: мы звяртаемся па дапамогу для таго чалавека, які знаходзіцца ў велізарнай праблеме, калі ён зласловіць і праклінае. Так мы чытаем у Бібліі: мы пакліканы збавіць не толькі сваю душу, але і іншых людзей.
42. Ирина, 49 лет гадоў, г. Минск
Хвала Христу! Уважаемый кс. Чеслав! Могут ли, перенесенный в детстве испуг, смерть отца на глазах ребенка, тяжелые физические травмы, оставлять постоянное чувство напряженности на подсознательном уровне, несмотря на генеральную исповедь и частое причащение, которые дают духовный покой,но напряжение все-таки присутствует?
Гэта звязана не толькі з духоўнасцю, але таксама з тым, пра што кажа медыцына. Розныя сітуацыі ў нашым жыцці пакідаюць нейкі след. Мы з прыемнасцю і з ахвотай узгадваем нейкія падзеі, якія былі для нас перажываннем радасці, перажываннем стану шчасця, аднак таксама мы можам з болем і з пачуццём прыгнечанасці ўспамінаць падзеі, пра якія, напрыклад, пішаце Вы — спалох, смерць, фізічныя траўмы. Часам нам могуць параіць проста як мага глыбей схаваць у нашай памяці ўсё тое, што мы памятаем з тых падзей.
Вельмі часта ад такіх перажыванняў, якія нясуць боль, чалавек вызваляецца, калі атрымлівае ацаленне ад Езуса, ацаленне ласкай Божай. Таму мы прыходзім да малітвы аб ацаленні ад нейкіх падзей, якія нейкім чынам нанеслі нам рану.
43. Мiкалай, 32 гадоў, Негарэлае
Цi плануеце самi праводзiць харызматычныя рэкалекцыi, падобныя на рэкалекцыi айца Джэймса, за якiя, дарэчы, вялiкi дзякуй?
Цікавае пытанне. Цікавае, таму што кожныя рэкалекцыі харызматычныя. Калі мы кажам увогуле пра жыццё хрысціяніна, пра дзеянні хрысціяніна, яны ўжо па сваёй прыродзе харызматычныя, бо гэта дар, якім мы карыстаемся і якім мы дзелімся. За многія гады я сутыкнуўся са шматлікімі сведчаннямі людзей, якія ўдзельнічалі або ў рэкалекцыях а. Джэймса, або ў рэкалекцыях іншых святароў, падчас якіх яны перажылі цудоўную споведзь, успомнілі грахі, з якіх яшчэ не спавядаліся, як падчас рэкалекцый яны змаглі прабачыць тым людзям, якім доўгія гады не маглі прабачыць. А гэта звязана з тым, што яны скарысталі з таго дару, якім Бог іх адарыў. Таму кожныя рэкалекцыі, кожнае служэнне, Эўхарыстыя, кожны сакрамэнт — гэта ўсё харызматычнае.
44. Вероника, 22 гадоў, Лида
Хвала Христу! Скажите, может ли человек провославного вероисповедания обратиться к католическому священнику по поводу экзарцизма?
Што датычыць Каталіцкага Касцёла, няма нейкіх забаронаў ці абмежаванняў, што можна маліцца толькі над католікам. Да айца Джэймса звяртаюцца не толькі хрысціяне, але і мусульмане, і тыя, хто вызнае індуізм. Айцец моліцца над імі, і яны атрымліваюць ацаленні і вызваленне. 
45. Юлия, 29 гадоў, Минск
Добрый день,у нас такая ситуация у отца предположительн о прогрессирует болезнь Альцгеймера, можно ли ему как-то помочь религизными методами?
Аб дары аздараўлення можна прасіць пры кожнай хваробе, таксама пры хваробе Альцгеймера. І рэлігійным метадам з’яўляецца малітва. 
46. Алег, 24 гадоў, Мінск
Хвала Хрысту! Ойча, дапамажыце адказаць на пытанне, чым небяспечны для нас стыль барацьбы, філасофія, медытацыя усходніх народаў (менавіта Кітай)?
Дарагі Алег, я магу скіраваць Вас да кнігі Эрыкі Джыбэлле, якая ў хуткім часе з’явіцца ў кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25). Яна выдана на рускай мове і там закранаюцца гэтыя пытанні. Ёсць такія віды барацьбы і медыцыны, якія нясуць за сабою не толькі філасофію, але і пэўную адкрытасць на ўздзеянне сіл. Гэтыя сілы можна называць па-рознаму — касмічныя сілы, сілы прыроды… Аднак мы ведаем, што падчас першароднага граху ва ўсім Сусвеце настаў падзел: або належаць Богу, або належаць непрыяцелю — сатане. Не існуе няйтральнай сілы. Або гэта сіла ад Бога — сіла Духа Святога, або гэта сіла, якая належыць д’яблу, — сіла злога духа. Залежыць, на якую сілу чалавек адкрываецца.
Калі я не памыляюся, св. Павел пісаў: перш чым звяртацца ў сваім жыцці да кагосьці ці да чагосьці, выпрабоўвайце духа, а ў народзе кажуць: не ведаючы броду, не сунься ў воду. У некаторых пытаннях мы ўжо закранулі пытанне веры. Часам мы можам сустрэць такое яе разуменне: я думаю або нават я ўпэўнены, што Бог існуе, што ёсць вышэйшая сіла, вышэйшы розум. Але ж не гэта ёсць вера! Шмат людзей так памыляецца. Думаю, праблему веры Езус бачыў яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму, у ХХ стагоддзі, калі святую с. Фаўстыну папрасіў змясціць на абразе надпіс: «Езу, давяраю Табе». Сёння пытанне веры вельмі актуальнае ў жыцці кожнага чалавека і для ўсяго Касцёла. Таму што гэты год у Каталіцкім Касцёле аб’яўлены Годам веры. І мы можам знайсці ключ да многіх праблем у нашым жыцці, калі адкажам сабе на пытанне: каму я давяраю, у каго я веру? У тонкай брашурцы, аўтрам якой з’яўляецца а. Руфус, і якую можна знайсці і ў Гродне, і ў Мінску, мы можам прачытаць апісанне сцэны, калі вучні вярнуліся з місій да Езуса і з запалам апавядалі пра тыя падзеі, сведкамі якіх яны сталі. І Езус задаў ім пытанне: кім Мяне лічаць у народзе? І яны адказвалі: для адных Ты — цаліцель, для іншых — настаўнік, для іншых — прарок. Тады Езус запытаў у іх: а вы за каго мяне лічыце? Настала цішыня. Айцец Руфус піша, што і зараз Езус задае гэтае пытанне кожнаму з нас: кім Я для цябе з’яўляюся? Далей айцец Руфус звяртае ўвагу на тое, што гэта вельмі важнае пытанне, бо адказ на гэтае пытанне можа змяніць маё жыццё. Кім для мяне з’яўляецца Езус? У гэтым таксама заключаецца мая вера.
Хацелася б пажадаць, каб абвешчаны Год веры прынёс асаблівую ласку, каб мы маглі не толькі чуць пра любячага нас Бога, але маглі адчуць Яго любоў у сваім жыцці, адкрыцца на гэтую любоў і стаць сведкамі для іншых людзей.
47. Анастасия, 32 года гадоў, Минск
Хвала Христу! Кс.Чеслав! У меня бабушка раньше занималась заговорами, к ней приезжали люди, просили помочь от сглаза, от испуга, от порчи и прочих недугов. После смерти бабушки я сожгла все книжки с этими заговорами (это книги Заговоры сибирской целительницы Степановой- они продаются в любом книжном магазине). Моя мама очень разозлилась, что я их уничтожила и купила снова одну из таких книг. С тех пор (с марта 2009года) эта книга находится у нас дома. Скажите, пожалуйста, когда подобная книга находится в квартире опасно ли это? Мать категорически против уничтожения этой книжки. Каким образом мне лучше сейчас поступить? Если я сожгу книгу, мать снова может устроить скандал как и ранее 9 марта 2009года (спустя ровно три месяца после того, как я сожгла 9 декабря 2008г. те бабушкины книжки). Мать тогда была настолько озлоблена, что даже все мои молитвенники и иконы разбросала по комнате.
Паважаная Анастасія, я вельмі рады, што Вы адрозніваеце, што належыць Богу, а што не. І Вашыя дзеянні былі правільнымі. Можа, Ваша бабуля рабіла гэта несвядома і таму неабходна маліцца за яе душу, выпрошваючы ў Бога ласку неба для яе. Што датычыць мамы, неабходна маліцца аб святле Духа Святога для яе, каб і яна магла ўбачыць і зразумець, што нясуць з сабою замовы, што гэта з’яўляецца магіяй і не з’яўляецца зваротам да Бога. Калі мама гэта зразумее, я думаю, яна зробіць тое, што зрабілі Вы ў 2009 годзе. Інакш кажучы, маліцца аб ласцы прасвятлення.
48. Юлия, 25 гадоў, Минск
Хвала Христу! Уважаемый кс. Чеслав, помогите мне, пожалуйста, разобраться в следующей ситуации. Здесь уже задавался вопрос о том, как отличить психическое расстройство от влияния злого духа. Хочу немного конкретизироват ь этот вопрос в отношении к себе. Дело в том, что иногда мне кажется, во мне живут 2 сущности. При том, одна из них крайне негативная... Порой меня одолевают очень плохие мысли, и мне крайне трудно с ними бороться. Я сама бываю в ужасе от того, что мне приходит в голову... Как-будто кто-то думает за меня... Возможно, это звучит глупо, но для меня это действительно большая проблема. Эти злые мысли касаются и окружающих, и близких мне людей, и даже Бога... При том очень часто это наваждение случается во время молитвы... Я знаю, что я не хочу так думать, не хочу желать зла другим людям. Когда я вступаю в "диалог" с этими мыслями, становится еще хуже... Поэтому сейчас стараюсь просто переключать внимание на что-либо иное, еще усерднее молиться, хотя это мне дается очень трудно... Уважаемые кс. Чеслав, буду очень Вам благодарна, если вы прокомментирует е мою ситуацию.
Мы ўжо ўзгадвалі пра розныя станы чалавека: гэта могуць быць псіхічныя расстройствы, што можа з’яўляцца хваробай псіхічнага або псіхалагічнага характару; а таксама гэта можа сумяшчацца з духоўнымі ўздзеяннямі. І таму, калі гэта хвароба, мы заўсёды можам прасіць Бога аб аздараўленні. Юлія, Вы пішаце, што малітва даецца вельмі цяжка. Гэта магчыма. Аднак Езус, які гаворыць пра наш жыццёвы шлях, таксама не прапаноўвае лёгкага жыццёвага шляху. Ён кажа, што гэтая дарога цяжкая. І брамы (нябесныя — Рэд.) вузкія. Але Езус кліча на гэты шлях. Вельмі важна, Юля, знайсці корань гэтых праблем. Калі пачаліся гэтыя праблемы? Калі пачалі прыходзіць гэтыя думкі? Што адбылося? Ці гэта з дзяцінства, ці гэта распачалося некалькі гадоў таму? Гэта вельмі моцна дапамагае канкрэтызаваць малітву.

PS.
Кс. Чэслаў Паўлюкевіч: «Паважаныя наведвальнікі партала Catholic.by, цешуся, што скіравалі да мяне свае пытанні. Думаю, яшчэ шмат пытанняў хацелася б задаць, але не было такой магчымасці. Думаю, што яшчэ шмат пытанняў узнікне пасля прачытання адказаў. Вяртаюся да думкі, што чалавек, калі задае пытанні і шукае, ужо з’яўляецца благаслаўлёным, шчаслівым. Хачу пажадаць, каб мы шукалі адказы ў правільных крыніцах — у Таго, хто даў нам жыццё, хто нас стварыў, хто ахвяраваў свайго Сына, каб кожны з нас быў шчаслівым».
http://catholic.by/2/home/spetials/114684-konferencija.html