вторник, 10 июля 2012 г.

Рось — месца духоўнага абнаўлення





Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Славіцца яна цудоўнай фігурай Езуса Журботнага. Менавіта ў Росі таксама штогод адбываюцца рэкалекцыі, прысвечаныя ўнутранаму, перш за ўсё духоўнаму, але і фізічнаму аздараўленню.


Сёлета рэкалекцыі, у якіх удзельнічала каля 5 тысяч чалавек, праводзіў а. Джэймс Манджакал. На заканчэнне духоўных практыкаванняў прыбыў таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Канферэнцыі былі прысвечаны падрыхтоўцы да споведзі, бо, як адзначыў рэкалекцыяніст, паміж духоўнымі і фізічнымі пакутамі і грахом існуе непасрэдная сувязь. Выключэннем з’яўляюцца цярпенні, благаслаўлёныя Богам. Айцец Манджакал звярнуў увагу на галоўныя крыніцы граху і спакус — сатану, плоцкія жаданні і асяроддзе чалавека.

Сучаснае грамадства перажывае вялікае мноства сацыяльных, маральных, духоўных і фінансавых цяжкасцяў. Прычынамі гэтага рэкалекцыяніст назваў секулярызм, рэлятывізм і матэрыялізм, якія вядуць да жыцця без Бога, калі кожны сам вызначае, што ёсць дабро, а што зло, калі над духоўным пераважае матэрыяльнае.

Аднак воля Божая, як нераз падкрэсліў а. Манджакал, — гэта святасць, да якой пакліканы кожны. Айцец рэкалекцыяніст пералічыў неабходныя «сродкі», з дапамогай якіх чалавек можа весці святое жыццё: адносіны з Богам праз прыватную малітву, сакрамэнт Эўхарыстыі і іншыя сакрамэнты, чытанне Бібліі і Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, малітва ў сям’і, удзел у малітоўнай групе. Акрамя гэтага ўзрастаць духоўна дапамагае пост, міласціна, малітва за грэшнікаў, удзел у набажэнстве Крыжовага шляху.

Нягледзячы на вялікую колькасць удзельнікаў, дзякуючы намаганням пробашча кс. Чэслава Паўлюкевіча, вернікаў Росі і наваколля, усім быў забяспечаны начлег і харчаванне.

На дадзеным этапе ў Росі вядзецца праца над праектам «Цэнтр сацыяльнай рэабілітацыі. Дом міласэрнасці». Патрабуюцца спецыялісты і сродкі. Запрашаем усіх жадаючых унесці сваю «цаглінку» на будаўніцтва рэкалекцыйнага дома пры санктуарыі Езуса Журботнага.

Дабрачынны рахунак:
Религиозная община «приход костела Святой Троицы в г.п. Россь», ул. Маркса, 1, 231912 г.п. Россь, Волковысский р-н, Гродненская обл.
УНП 500066453
р/с 3135002690118 в ф-ле 402 ОАО «АСБ Беларусбанк», ул Советская 20, г. Волковыск, МФО 152101689
Мэта ўзносу: «Реконструкция бывшего здания библиотеки под «Центр Социальной Реабилитации. Дом милосердия»
В. Пазнякевіч

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.