Прыступаць да сакрамэнту споведзі, які дае навяртанне
і прымірэнне з Богам, самім сабой і братамі, заклікаў папа Францішак 19 лютага 2014 г . падчас
традыцыйнай агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.
У сваёй катэхезе Святы Айцец засяродзіўся на
розных аспектах сакрамэнту пакаяння. Паводле яго, праз сакрамэнты прымірэння і
намашчэння хворых праяўляецца жаданне Езуса, каб Касцёл праз вернікаў працягваў
Яго справу збаўлення.
Гэтыя сакрамэнты, на думку Пантыфіка, могуць быць аб’яднаны адным імем –
“сакрамэнты аздараўлення”. Калі члавек ідзе
спавядацца, прыходзіць за аздараўленнем – душы і сэрца, падкрэсліў ён. На думку
Папы, глыбокую сувязь гэтых сакрамэнтаў найлепш выражае біблійны эпізод аб
прабачэнні і аздараўленіі паралізаванага, калі Езус прадстае перад намі як урач
адначасова і душаў, і целаў.
Святы Айцец падкрэсліў, што карані сакрамэнту споведзі знаходзяцца непасрэдна ў пасхальнай таямніцы. Езус аб’явіўся вучням у вячэрніку, і пасля таго, як прывітаў іх словамі “Супакой вам!”, дыхнуў на іх і сказаў: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя”.
“Прабачэнне нашых грахоў, гэта не штосьці, што можам зрабіць мы самі. Я не магу сказаць: “Я прабачаю сабе грахі”. Аб прабачэнні трэба прасіць, прасіць у іншых, а ў споведзі мы просім прабачэння ў Езуса.

Прабачэнне – гэта не плён нашых намаганняў, але дар Святога Духа, Які нас абмывае міласэрнасцю і ласкай, што няспынна выліваюцца з прабітага сэрца ўкрыжаванага і ўваскрослага Хрыста”, - сказаў Папа. Францішак
адзначыў таксама, што толькі прымірыўшыся ў Езусе з Айцом і братамі можна
па-сапраўднаму прабываць у спакоі.
Асаблівым чынам Пантыфік падкрэсліў, што менавіта хрысціянская супольнасць з’яўляецца месцам прысутнасці Святога Духа, Які перамяняе сэрцы Божай любоўю і робіць усіх братоў адзінымі ў Езусе Хрысце.
Асаблівым чынам Пантыфік падкрэсліў, што менавіта хрысціянская супольнасць з’яўляецца месцам прысутнасці Святога Духа, Які перамяняе сэрцы Божай любоўю і робіць усіх братоў адзінымі ў Езусе Хрысце.
“Вось чаму не дастаткова прасіць прабачэння ў Пана ва ўласных думках і сэрцы, але неабходна пакорна і з даверам спавядацца з грахоў слузе Касцёла.
У цэлебрацыі гэтага сакрамэнту святар прадстаўляе не толькі Бога, але і ўсю супольнасць, якая ўсведамляе слабасць кожнага свайго члена, якая сардэчна слухае яго споведзь, прыміраецца з ім, якая яго натхняе і суправаджае на шляху навяртання і чалавечага і хрысціянскага сталення”, - сказаў Папа.
На думку Святога Айца, сорам, якім часта суправаджаецца споведзь, з’яўляецца “добрай” і “здаровай” з’явай. “Сорам прыносіць карысць, робіць нас больш пакорнымі”, - перакананы Папа.
На думку Святога Айца, сорам, якім часта суправаджаецца споведзь, з’яўляецца “добрай” і “здаровай” з’явай. “Сорам прыносіць карысць, робіць нас больш пакорнымі”, - перакананы Папа.
Ён параіў вернікам не баяцца сакрамэнту пакаяння, а калі з моманту апошняй споведзі прайшло шмат часу, “не губляць больш ні дня” і паспавядацца, каб патрапіць у “абдымкі бясконцай міласэрнасці Айца”. “Кожны раз, калі
спавядаемся, Бог нас абдымае, робіць свята”, - сказаў Францішак.
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа нагадаў моладзі пра важнасць ахвяравання сабой на шляху чалавечага і хрысціянскага сталення.
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа нагадаў моладзі пра важнасць ахвяравання сабой на шляху чалавечага і хрысціянскага сталення.
Ён пажадаў, каб Маці Божая дапамагала хворым пераносіць хваробы са спакоем і сілай, а маладым сужонкам – будаваць свае сем’і на моцным фундаменце даверу Божай волі.
http://be.radiovaticana.va/
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.